Калумністыка

Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га

Два гады мінула пасля падзеяў 9 жніўня 2020-га ў Беларусі. Алесь Кіркевіч напісаў эсэ з гэтай нагоды, у якім яскрава малюе карціну таго, што зараз адбываецца ў нашым грамадстве, праводзіць гістарычныя паралелі ды спрабуе адказаць на адвечныя пытанні, у чым сэнс і калі будзе месца подзвігу

«Я бачу тое, што ў маім садзе». Эсэ Тані Арцімовіч – пра Беларусь і свет, грамадскае і асабістае пасля 2020 года

Адна з самых вядомых інтэлектуалак свайго пакаленьня ў беларускай культуры, рэдактарка часопіса pARTisan/pARTisanka, аўтарка і рэжысёрка тэатра Таня Арцімовіч напісала эсэ для праекта «Беларусь – Зазірнуць у будучыню». У гэтым тэксце Таня Арцімовіч звяртаецца да пытання, што насамрэч адбылося ў Беларусі падчас гістарычных пратэстаў у 2020 годзе і што гэтая палітычная мабілізацыя можа азначаць для магчымай будучыні яе краіны. Для свайго аналізу яна выкарыстоўвае ідэі нямецкай пісьменніцы Норы Босанг, якая ў сваёй працы займалася пытаннямі пашырэння палітычных магчымасцей свайго пакалення.

Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага. Каб не разгубіцца ды нічога не прапусціць, сабралі для вас сем найбольш вартых увагі аб’ектаў Дзісны

Пісьменніцкія вандроўкі. Гняздзілава: цень палаца, цень Пушкіна

Па Мядзельшчыне можна падарожнічаць бясконца... Колькі там паміж азёраў і лясоў жывапісных старажытных мястэчак і вёсак з незвычайнымі гісторыямі, колькі храмаў і сядзіб, капліц і млыноў, бровараў і корчмаў рознай ступені захаванасці... Тое наша падарожжа пачалося з руін вадзянога млына на рэчцы Вузлянка. Пабудаваны млын яшчэ ў XVІІ стагоддзі, ёсць драўляны масток, з якога адкрываюцца незвычайныя краявіды з вадаспадамі... Цяпер тут аграсядзіба, дзе прымаюць турыстаў: можна і на байдарках праплысці, бабрыныя хаткі паглядзець..., распавядае Людміла Рублеўская на старонках Звязды.

Вандруем разам з «Будзьма!» па Астравецкім раёне. Частка другая

Сёння наведаем маляўнічую вёску Варняны, дзе захавалася забудова ХVIII стагоддзя, касцёл 1760-х гадоў з абразамі рукі знакамітага мастака Сымона Чаховіча, рэшткі некалі велічнага сядзібна-паркавага ансамбля Абрамовічаў ды шмат іншага; і вёску Дубнікі, у якой захаваліся рэшткі маёнтку Мінейкаў з сядзібай ХІХ стагоддзя, дзе ў 1880-х працаваў над сваім раманам «Пан Уладыеўскі» сам Генрык Сянкевіч.

Навіны "Будзьма"

Як з’явіліся беларусы на Падляшскай зямлі і ці ёсць яны там зараз? Адказы ў новым відэа “Гісторыя за 5 хвілін”


Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У новым відэа гісторык распавядае пра вялікую вандроўку народаў і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

Ад племені да дзяржавы: як на Смаленшчыне княства ўзнікла. 15 выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». На гэты раз гаворка пойдзе пра гісторыю зямлі крывічоў і ўтворанае імі Смаленскае княства.