Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook напісала, што яе з мужам онлайн-крама Kroplia.by ужо шмат год сябруем з майстрыхай і мадэльеркай Аленай Маркоўкай, якая разам з сябрамі стварыла майстэрню вышыванак і нацыянальнай вопраткі «Elen Carotte» і распрацавала лінейку школьнай формы ў нацыянальным стылі.
Майстэрня «Elen Carotte» прадстаўляе новы варыянт школьнай формы на аснове нацыянальных традыцыяў. Гэта дазваляе захаваць уніфікаванасць знешняга выгляду вучняў, пры гэтым даць магчымасць кожнаму класу або кожнаму дзіцяці ў класе мець індывідуальную адметнасць. Форма ў нацыянальным стылі садзейнічае выхаванню ў вучняў павагі і гонару за сваю школу, дысцыплінаванасці, прывівае пачуццё таварыства і годнасці.
Канструктыўнай асаблівасцю формы ад «Elen Carotte» з’яўляецца сістэма «форма расце разам з дзіцем». Гэты эфект дае магчымасць рэгуляваць форму ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках. Такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры на кожнага вучня, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна.
Якасныя матэрыялы і высокія стандарты выканання, прынятыя ў «Elen Carotte», дазваляюць выкарыстоўваць форму на пряцягу некалькіх год. Гэта дае магчымасць мінімізіраваць бюджэтныя затраты бацькоў.
На здымках прадстаўлены варыянты формы для дзяўчынак, форму для хлопчыкаў таксама можна распрацаваць пры пэўным запыце. Кошты і мадэлі абгаворваюцца індывідуальна ў залежнасці ад замовы. Форма адшываецца індывідуальна. Сярэдні кошт за поўную форму — спаднічка/порткі, камізэлька, кашуля з машыннай вышыўкай — каля 150 рублёў. Замовіць форму можна праз сайт kroplia.by ці афіцыйную старонку «Elen Carotte».