Некалькі дзён таму пачала працу старонка antiplaton.info, якую можна назваць галоўным інфармацыйным рэсурсам, які асьвятляе гучныя пратэсты шафёраў-дальнабойнікаў супраць сістэмы «Платон». Пра праект ужо напісалі некалькі буйных СМІ.
Галоўны элемент гэтай старонкі - інтэрактыўная мапа, зробленая на базе Google Maps. На ёй адзначаюцца месцы пратэстаў, паказваецца, дзе які тып: перакрыцьцё дарогі, страйк ці нешта яшчэ. Учора дадалі туды функцыянал фільтрацыі па датах. Зрабілі магчымасьць пераносіць мапу на іншыя старонкі ў інтэрнэце, у правым верхнім кутку на галоўнай старонцы - кнопка для гэтага. Ёсьць асобная старонка толькі з анонсамі будучых акцый. Акрамя таго, на сайце разьмешчаныя найбольш яскравыя відэа з пратэстаў і аналітычныя матэрыялы пра тое, што сабой уяўляе «Платон» і чым ён пагражае. Ёсьць сьпіс кантактаў мясцовых груп пратэсту. Калі нейкай інфармацыі няма на мапе, можна паведаміць нам яе праз спецыяльную форму або напісаць на пошту.
Таксама чытайце размову з адным са…