Пасьля серыі эксперыментаў, група навукоўцаў на чале з Жанам Дэсэці (Jean Decety) дайшла да высновы, што альтруізм не патрабуе рэлігіі.
Навукоўцы выявілі, што дзеці, якія расьлі ў рэлігійным асяродзьдзі, былі менш схільныя да шчодрасьці, і існуе адваротная карэляцыя паміж альтруізмам і выхаваньнем ў дзіцяці каштоўнасьцяў, якія асацыююцца з верай.
Да эксперыменту былі прыцягнутыя дзеці з шасьці самых розных краін (Канада, ЗША, Ярданія, Турцыя, ПАР і Кітай) ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў. Падчас дасьледаваньня навукоўцы заўважылі, што дзеці з нерэлігійных або зьлёгку рэлігійных семьяў былі значна больш схільныя дзяліцца сваімі скарбамі з іншымі,незнаёмымі дзецьмі.
Таксама дасьледчыкі спыталі бацькоў, ці тыя лічаць сваіх дзяцей больш - менш шчодрымі. Цікава, што больш рэлігійныя бацькі былі ўпэўненыя, што выхоўваюць больш салідарных дзяцей. Але дасьледаваньне паказала, што на самой справе ўсё не зусім так.
Іншай цікавай знаходкай дасьледчыкаў было тое, што больш рэлігійныя дзеці былі…