Бэнін
Бэнін République du Bénin |
|||||
|
|||||
Нацыянальны дэвіз: «Fraternité, Justice, Travail» («Сяброўства, справядлівасьць, праца») | |||||
Дзяржаўны гімн «L'Aube Nouvelle» |
|||||
![]() |
|||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Порта-Нова | ||||
Найбуйнейшы горад | Катану | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Яі Боні |
||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
101-е месца ў сьвеце 112 622 км² 0,02 |
||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
89-е месца ў сьвеце 8 791 832 78,1/км² |
||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
140 месца ў сьвеце $13,507 млрд $1440 |
||||
Валюта | Франк КФА (XOF ) |
||||
Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
1 жніўня 1960 |
||||
Аўтамабільны знак | DY | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bj | ||||
Тэлефонны код | +229 | ||||
Бэні́н (па-француску: République du Bénin, да 1975 году называлася Дагамэі) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затокі. Мяжуе з Буркіна-Фасо, Нігерам, Нігерыяй і Тога.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ХІІ—ХІІІ стагодзьдзі — утварэньне народу фоны ў выніку зьмяшэньня аджа і мясцовых жыхароў.
- XVII стагодзьдзе — стварэньне дзяржавы фонаў — Дагамэі. Зьяўляюцца першыя эўрапейцы, пачынаецца актыўны гандаль рабамі.
- 1800—1850 — пастаянныя ўварваньні войскаў Дагамэі на землі ярубаў (на ўсходзе), для здабычы рабоў.
- 1892—1894 — француска-дагамэйская вайна, Дагамея становіцца францускай калёніяй.
- 1899 — Дагамэя становіцца правінцыяй Францускай Заходняй Афрыкі.
- 1958 — самакіраваньне ў складзе Францускай Супольнасьці.
- 1960 — атрыманьне незалежнасьці.
- 1972 — палкоўнік Мэт’ю Керэку ўзначальвае вайсковы пераварот і пачынае ажыцьцяўляць палітыку «навуковага сацыялізму».
- 1975 — зьмена назвы краіны на Бэнін.
- 1989 — адыход ад ідэяў марскізму-ленінізму і плянавай эканомікі.
- 1990 — аднаўленьне шматпартыйнай палітычнай сыстэмы, прыняцьце новай канстытуцыі.
- 1991 — першыя свабодныя выбары; новы ўрад праводзіць палітыку свабоднай эканомікі.
- 1996 — Мэцьцю Керэку зь мінімальнай перавагай выйграе новыя выбары.
- 2006 — Мэцьцю Керэку ідзе ў адстаўку, прэзыдэнцкія выбары выйграе Яі Боні.
Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіна падзеленая на 12 дэпартамэнтаў. Да 1999 году іх было 6.
№ | Дэпартамэнт | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), чал. |
---|---|---|---|---|
1 | Алібары | Кандзі | 25 683 | 522 619 |
2 | Атакара | Натытынгу | 20 459 | 543 829 |
3 | Атлянтык | Уіда | 3233 | 805 986 |
4 | Баргу | Параку | 25 310 | 720 287 |
5 | Калін | Савалу | 13 561 | 535 671 |
7 | Куфо | Апляуе | 2404 | 522 904 |
6 | Данга | Джугу | 10 691 | 351 913 |
8 | Літараль | Катану | 79 | 658 572 |
9 | Мано | Лякаса | 1396 | 358 467 |
10 | Уэмэ | Порта-Нова | 2835 | 728 718 |
11 | Плято | Пабэ | 1865 | 406 715 |
12 | Зу | Абамэй | 5106 | 596 788 |
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Геаграфічна краіна падзеленая на пяць абласьцей: узьбярэжная вобласьць, зона плято (Ла тэрэ дэ барэ), узвышанае плято зь лясістай саванай на поўначы, узвышаная зона на паўночным захадзе (Атакора) і ўрадлівыя Нігерскія раўніны на паўночным усходзе.
Паўночная частка краіны пакрытая саванай з акацыямі і баабабамі. Цэнтральная частка краіны занятая сухімі лясамі, якія часова скідваюць лісьце. Сустракаюцца ўчасткі вільготных вечназялёных лясоў.
У паўночнай частцы краіны клімат субэкватарыяльны, у паўднёвай — экватарыяльны, з двума сэзонамі дажджоў (з сакавіка да чэрвеня і з канца верасьня да пачатку лістапада). У гэтыя пэрыяды выпадае 800—1300 мм ападкаў вільготнасьць паветра вельмі высокая. Сярэднегадавая тэмпэраткра паветра вагаецца ад +24 °C да +32 °C.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэнін — гэта краіна ў якой пераважаюць дробныя гаспадаркі і прадпрыемствы. Экспарт краіны складаецца з экспарту пальмавага алею і какавы, якія вырабляюцца ў асноўным у вільготнай, паўднёвай частцы краіны. Горад Катану зьяўляецца асноўным портам, і прамысловым цэнтрам Бэніну.
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насельніцтва Бэніну складаецца з 60 народнасьцей. Самыя вялікія зь якіх гэта эве (65%), дагамэі, барба, сомба, яруба. Прыкладна 28% насельніцтва — хрысьціяне, 15% мусульмане, астатнія прытрымліваюцца мясцовых вераў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэнін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|