Галоўная старонка
Паўстаньне 1863 году на Пружаншчыне — вайсковыя дзеяньні паўстанцкіх аддзелаў з Царства Польскага, а пасьля таксама ўласных фармаваньняў і атрадаў з суседніх паветаў Гарадзенскай губэрні, у склад якой уваходзіў Пружанскі павет. На той час ягоная тэрыторыя займала землі сучасных Пружанскага, Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў. На здушэньне паўстаньня былі кінутыя вялізныя сілы. За карнымі апэрацыямі на Гарадзеншчыне асабіста сачыў віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў, які за сваю жорсткасьць у здушэньні паўстаньня атрымаў мянушку «вешальнік». У насельніцтва ладзіліся ператрусы ў мэтах пошуку паўстанцкай зброі; за дапамогу паўстанцам або падазраваных ва ўдзеле шляхцічаў высылалі з краю, а іхняя маёмасьць сэквэстравалася. Да канца 1863 паўстаньне на Пружаншчыне было задушанае. Пасьля гэтага распачалася палітычная рэакцыя і татальная русыфікацыя, усталяваўся рэжым выключных законаў. Аўкштота — этнаграфічны край на паўночным усходзе Летувы ў басэйне ракі Вяльлі. Урад Летувы зацьвердзіў яго межы на афіцыйным узроўні. У гэтым краі выкарыстоўваюць аўкштоцкую гаворку летувіскай мовы. Насельніцтва краю вылучаюць у этнаграфічную групу аўкштайтаў. Лічыцца гістарычным цэнтрам Летувы. У XIV стагодзьдзі была памежнай зямлёй Вялікага Княства Літоўскага, вядомай зь нямецка- і лацінамоўных крыніцаў крыжакоў. Знаходзілася на поўнач ад ракі Вяльлі, паабапал Сьвятой ракі. Ахоплівала Вількамір і Ўцяну, Таўрагіны і Больнікі, Маляты і Дубінкі, Гедройцы і Немянчын, Кернаў і Шашолы, Пабойск і Рогава, Кейданы і Шаты, Жэймы і Кульву, Ворлаву і Коўну. У XVI cтагодзьдзі стала суадносіцца з Завялейскай Літвой. |
Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (28 траўня — 27 чэрвеня)
|
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |