Галоўная старонка
Фрыдрых Шылер — нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага напрамку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусьветнае літаратуры як палымяны абаронца чалавечае асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў свайго жыцьця (1788—1805) Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфґанґам Ґётэ, зь якім ён абмяркоўваў пытаньні па эстэтыцы і натхняў Ґётэ на заканчэньне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты пэрыяд сяброўства двух паэтаў і іхнае літаратуразнаўчае палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назвай ваймарскі клясыцызм. У 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры» быў выдадзены найбуйнейшы збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. Выданьне зьмяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балядаў, трагедыю «Падступства і каханьне», драматычную паэму «Дон Карлас, інфант гішпанскі», псыхалягічную трагедыю «Марыя Сьцюарт» і драму «Вільгэльм Тэль». Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — штогадовы кірмаш Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе Міністэрствам інфармацыі Беларусі.
Ад заснаваньня яе штолюты больш як 25 гадоў ладзіць «Макбел» пад кіраўніцтвам Зьмітра Макарава. У 2006 годзе ўвялі стан пачэснай госьці-краіны. Зь 2008 году наведваньне зрабілі бясплатным для ўсіх. Зь 2015 году праходзіць у Нацыянальным выстаўным комплексе «БелЭкспа» па праспэкце Пераможцаў, д. 14. Пачэснымі гасьцямі былі: Расея (2006, 2013, 2020), Украіна (2007), Ізраіль (2008), Казахстан (2009), Францыя (2010), Нямеччына (2011), Вэнэсуэла (2012), Кітай (2015), Армэнія (2016), Вялікабрытанія (2017), Сэрбія (2018) і ЗША (2019). |
Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі Архіў · Сёньня 15 красавіка 2024 году · Абнавіць гэтую старонку Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (26 лістапада — 26 сьнежня)
|
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |