Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Біблія Скарыны
Біблія Скарыны

Старабеларуская мова — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама Малдаўскага княства, у аснову якой лягла тагачасная народная беларуская мова.

Ёсьць храналягічным этапам у разьвіцьці беларускай мовы, які папярэднічаў сучаснай беларускай мове. Мела значнае пашырэньне на землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагодзьдзя. Захоўвалася ў юрыдычным ужытку да другой трэці XIX стагодзьдзя. З канца XIV ст. пісьмовае выкарыстаньне гэтае мовы пашыраецца на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, а з канца XV ст. адрозныя пісьмовыя формы беларускай мовы кладуцца ў аснову першых сьвецкіх твораў. Канчатковага ўздыму старабеларуская мова дасягае ў сярэдзіне XVI ст., калі яе справавы варыянт становіцца трывалай мовай сьвецкіх і рэлігійных твораў, а ў самой мове ўва ўсіх яе жанрах уніфікуецца пісьмовасьць, якая становіцца надзвычай блізкай да жывога маўленьня. Адначасна, канчаткова складаецца наддыялектнае кайнэ са старабеларускімі рысамі, што дазволіла карыстаць мову на ўсёй прасторы ВКЛ, г. зн. і на этнічна ўкраінскіх землях.
(артыкул цалкам…)

Герб Брагіна
Герб Брагіна

Брагін — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Брагінцы.

Адміністрацыйны цэнтар Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2020 год — 4400 чалавек. Знаходзіцца за 119 км на паўднёвы захад ад Гомля, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Хвойнікамі, Рэчыцай, Лоевам і Камарынам. Даўняе места ў частцы Палесься, якое было прыватнаўласьніцкім замкам часоў Вялікага Княства Літоўскага.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі

Гэты дзень у гісторыі

Лятымэрыя
Лятымэрыя

22 сьнежня: Дзень энэргетыка ў Беларусі

  • 1216 — папа рымскі Ганорыюс III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканаў)
  • 1264 — падпісаньне мірнай і гандлёвай дамовы Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам
  • 1845 — у Філадэлфіі (ЗША) прайшла дэманстрацыя працы першага сынтэзатара голасу, створанага нямецкім вынаходнікам Ёзэфам Фабэрам
  • 1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
  • 1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
  • 1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага
  • 1938 — каля берагоў Паўднёвай Афрыкі злавілі першую лятымэрыю (на выяве) — найдаўнейшую з сучасных рыбаў
  • 1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)
  • 1988 — згодна з падпісанай ПАР дамовай апошняя калёнія ў АфрыцыНамібія — атрымала незалежнасьць
  • 1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (25 кастрычніка — 25 лістапада)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.