Галоўная старонка
Старабеларуская мова — усходнеславянская мова, дзяржаўная і пісьмовая мова Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама Малдаўскага княства, у аснову якой лягла тагачасная народная беларуская мова. Ёсьць храналягічным этапам у разьвіцьці беларускай мовы, які папярэднічаў сучаснай беларускай мове. Мела значнае пашырэньне на землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII стагодзьдзя. Захоўвалася ў юрыдычным ужытку да другой трэці XIX стагодзьдзя. З канца XIV ст. пісьмовае выкарыстаньне гэтае мовы пашыраецца на ўсёй беларускай этнічнай тэрыторыі, а з канца XV ст. адрозныя пісьмовыя формы беларускай мовы кладуцца ў аснову першых сьвецкіх твораў. Канчатковага ўздыму старабеларуская мова дасягае ў сярэдзіне XVI ст., калі яе справавы варыянт становіцца трывалай мовай сьвецкіх і рэлігійных твораў, а ў самой мове ўва ўсіх яе жанрах уніфікуецца пісьмовасьць, якая становіцца надзвычай блізкай да жывога маўленьня. Адначасна, канчаткова складаецца наддыялектнае кайнэ са старабеларускімі рысамі, што дазволіла карыстаць мову на ўсёй прасторы ВКЛ, г. зн. і на этнічна ўкраінскіх землях. Брагін — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Брагінцы. Адміністрацыйны цэнтар Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2020 год — 4400 чалавек. Знаходзіцца за 119 км на паўднёвы захад ад Гомля, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Хвойнікамі, Рэчыцай, Лоевам і Камарынам. Даўняе места ў частцы Палесься, якое было прыватнаўласьніцкім замкам часоў Вялікага Княства Літоўскага. |
Актуальныя падзеі
Гэты дзень у гісторыі 5 сьнежня: Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (25 кастрычніка — 25 лістапада)
|
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |