Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Сьцяг НАТО
Сьцяг НАТО

Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы, скарочана NATO, НАТО, таксама вядомая як Паўночнаатлянтычны альянс — міжнародная арганізацыя калектыўнай бясьпекі і міжурадавы вайсковы зьвяз, які фунцыянуе на аснове Паўночнаатлянтычнага дагавору, падпісанага 4 красавіка 1949 году ў Вашынгтоне. Арганізацыя ўяўляе сабой сыстэму калектыўнай абароны, згодна зь якой ейныя чальцы згаджаюцца да ўзаемнай абароны ў адказ на напад з боку любога зьнешняга агрэсара. Штаб-кватэра НАТО знаходзіцца ў Бэльгіі, у горадзе Брусэль. Працоўнымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца ангельская і француская. У склад арганізацыі ўваходзяць 29 дзяржаваў-чальцоў з Паўночнай Амэрыкі і Эўропы. Найноўшымі чальцамі НАТО зьяўляюцца Альбанія і Харватыя, якія далучыліся да зьвязу ў красавіку 2009 году. 22 краіны ўдзельнічаюць у праграме НАТО Партнэрства дзеля міру. Акрамя таго, 15 іншых краінаў сьвету маюць афіцыйныя праграмы дыялёгу з блёкам. Камбінаваныя вайсковыя выдаткі ўсіх чальцоў НАТО складае больш за 70% ад агульнасусьветнага аб’ёму выдаткаў у вайсковую сфэру. Выдаткі на абарону ўдзельнікаў складаюць каля 2% СУП.
(артыкул цалкам…)

2018 год
2018 год

«Бабруйскаграмаш» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасьні 1974 году ў якасьці «Бабруйскага заводу раскідвальнікаў угнаеньняў».

На 2021 год прадпрыемства выпускала звыш 150 найменьняў навясных і паўпрычэпных сельскагаспадарчых машынаў і было найбольшым іх вытворцам ва Ўсходняй Эўропе. Звыш паловы вырабаў пастаўлялі ў Расею. Рэшту замежных паставак штогод накіроўвалі пераважна ў Казахстан і Эгіпет, а таксама ў такія краіны Эўропы, як Ўкраіна, Славаччына, Фінляндыя, Чэхія і Швэцыя. Агулам сельгасмашыны прадавалі ў 50 краінах, у тым ліку Заходняга паўшар’я. У склад холдынгу «Бабруйскаграмаш» уваходзілі філія «Берасьнёўскі сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў» і 5 машынабудаўнічых ААТ: «Бабруйсксельмаш», «Воршааграпраммаш», «Маладэчанскі станкабудаўнічы завод», «НДІбудаўталінія» і «Берасьцейскі электрамэханічны завод». Прадпрыемства мела за мяжой 5 зборачных вытворчасьцяў, у тым ліку ў Казахстане, Расеі і Таджыкістане.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Гэты дзень у гісторыі

Лягатып газэты «Народная Воля»
Лягатып газэты «Народная Воля»

11 ліпеня: Сусьветны дзень чакаляды

  • 1496вялікі князь Аляксандар надаў Горадні поўнае Магдэбурскае права
  • 1609 — у Вільні праваслаўныя ўчынілі няўдалы замах на грэка-каталіцкага мітрапаліта Іпація Пацея
  • 1660Трынаццацігадовая вайна: войска Міхала Казімера Паца вызваліла Вільню ад маскоўскіх захопнікаў
  • 1705Паўночная вайна: у Полацкім Сафійскім саборы цар маскоўскі Пётар І забіў 5 манахаў-базылянаў
  • 1783Француская акадэмія прыпыніла праектаваньне парахода як беспэрспэктыўнае
  • 1893 — японскі прадпрымальнік Какічы Мікімота ўпершыню атрымаў штучныя пэрліны
  • 1995 — выйшаў першы нумар газэты «Народная Воля» (на выяве)
  • 1995 — у Срэбраніцы сэрбскія войскі ўчынілі масавае забойства басьнійцаў-мусульманаў
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—30 чэрвеня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.