Выдатны артыкул
Грудное выкормліванне, або натуральнае выкормліванне — форма харчавання нованароджанага чалавека, з’яўляецца адзіным фізіялагічным адэкватным харчаваннем нованароджанага і груднога дзіцяці.
Акрамя ўласна высмоктвання дзіцем малака непасрэдна з малочных залоз жанчыны-маці грудное выкормліванне ўключае ў сябе ланцуг складаных псіха-фізіялагічных узаемадзеянняў паміж дзіцем і маці, якія фарміраваліся на працягу мільёнаў гадоў эвалюцыі. Важным элементам паспяховага наладжвання натуральнага кармлення з’яўляецца сумеснае знаходжанне маці і нованароджанага дзіцяці адразу пасля родаў (далей…).
Добры артыкул
Барысаглебская царква, Каложская царква, Каложа — помнік мураванай старажытнарускай архітэктуры, адзіны помнік Гродзенскай школы дойлідства, які часткова захаваўся. Знаходзіцца ў Гродне на тэрыторыі былога Каложскага пасада на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка. Пабудавана ў 2-й палове XII стагоддзя з цэглы. Захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, тры апсіды і два заходнія падкупальныя слупы. З-за сваіх архітэктурных асаблівасцей: маёлікавая падлога, галаснікі, каменныя ўстаўкі, узоры з керамічных плітак, — храм не меў аналагаў ва ўсходнеславянскай архітэктуры. Адбываецца рэстаўрацыя царквы (далей…).
Выдатны спіс
Выява дня
Прызямленне спускальнага апарата касмічнага карабля Саюз TMA-14M, 2015.
|
Актуальныя падзеі
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
|