Выдатны артыкул
«Прывід пяра» (англ.: The Ghost Writer) — палітычны трылер 2010 года рэжысёра і сцэнарыста Рамана Паланскага. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана «Прывід[en]» англійскага пісьменніка Роберта Харыса, які выступіў у ролі суаўтара сцэнарыя. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Юэн Мак-Грэгар, Пірс Броснан, Кім Кэтрал і Алівія Уільямс.
« Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць літаратурных наймітаў, творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы якіх робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову — мемуары былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае новага « прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнай, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы (далей…).
Добры артыкул
Гімн любові — фрагмент біблейскага 1-га ліста да Карынфян святога апостала Паўла. Гэта песня[pl] хвалы, а таксама спроба тлумачэння, што такое любоў, праз пералік яе рыс. Паводле апостала Паўла, дар любові надае сэнс і каштоўнасць усім астатнім духоўным дарам[en]. Апостал Павел сцвярджае, што любоў — гэта імкненне да дабра і шчасця. Гэта прынясенне сябе ў бескарыслівы дар, сіла, якая пераадольвае эгаізм. Ён таксама падкрэслівае важнасць самой веры праз некрытычны давер.
«Гімн любові» таксама называюць «Песняй песняў Новага Запавету». Тэкст «Гімна любові» ў якасці біблейскага чытання часта суправаджае сакрамэнт[en] шлюбу ў хрысціянскіх цэрквах. Фрагменты і асобныя цытаты, а таксама іх парафразы нярэдка выкарыстоўваюцца ў разнастайных мастацкіх творах, у тым ліку ў літаратуры, музыцы і кіно (далей…).
Выдатны спіс
Выява дня
|
Актуальныя падзеі
Ці ведаеце вы, што…
Дзень у гісторыі
|