Апошні нумар, даступны для чытання
ТЭКСТ ТЫДНЯ...
Андрэй Федарэнка (№119)
Шаноўныя аўтары і чытачы! Мы вырашылі аднавіць-рэанімаваць нашую даўнюю апытанку для літаратараў – анкету «Дзеяслова» – якая цягам 2005-га года друкавалася на нашых старонках. За гэты час багата чаго змянілася. Нямала цудоўных аўтараў, якія тады бралі ўдзел у анкеце, адышло ў Вечнасць. Змяніўся, разам з часам, і часопіс. Але галоўныя пытанні Літаратуры засталіся ранейшымі, і адно з цэнтральных сярод іх – чым ёсць з’ява творчасці, у чым яе феномен. Іншымі словамі, з чаго «вырастаюць» вершы, паэмы, аповесці, драмы, раманы… Вось жа, да вашай увагі – развагі актуальных беларускіх літаратараў на гэты конт. І не толькі.
ШТО ДЗЕецца...
15/9/2022
У гэтым нумары паэтычныя нізкі Валянціны Аксак, Сяргея Законнікава, Васіля Жуковіча, Змітрака Кузменкі, Дзяніса Мацешы, таксама новыя празаічныя творы Уладзіміра Сцяпана, Віктара Казько, Анатоля Івашчанкі і Сяргея Машанскага. Пра мастацтва Барыса Заборава, працамі якога аздоблены нумар, піша Адам Глобус...