IBM

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
International Business Machines Corporation
IBM Watson.PNG
Тып карпарацыя ЗША[d]
Лістынг на біржы NYSE: IBM
NASDAQ: IBM
Складнік Dow Jones
Складнік S&P 500
Заснаванне Эндыкот, Нью-Ёрк, ЗША
16 чэрвеня 2011 года
Заснавальнікі Charles Ranlett Flint[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Джыні Ромеці (прэзідэнт і CEO)
Самуэль Пальмізана (старшыня савета)
Галіна індустрыя праграмнага забеспячэння[d], апаратнае забеспячэнне, IT service management[d], information technology consulting[d] і інфармацыйныя тэхналогіі
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[3], data center[d], Unit record equipment[d], direct-access storage device[d] і апаратнае забеспячэнне
Абарот $107 млрд (2011)[1]
Аперацыйны прыбытак $20,5 млрд (2011)[1]
Чысты прыбытак $16 млрд (2011)[1]
Актывы
Капіталізацыя
Колькасць супрацоўнікаў 433 тыс. (2011)
Дэвіз «Think!» (англ.: «Думай!»)
Даччыныя кампаніі SoftLayer[d][6][7], IBM India Private Limited[d][7], Internet Security Systems[d], Lotus Software[d], Rational Software[d], IBM Denmark[d][7], IBM France[d][7], Companhia IBM Portuguesa[d][7], IBM Nederland[d][7], IBM Deutschland[d][7], IBM Egypt Business Support Services[d][7], IBM Canada[d][7], Bluemix, IBM Research[d], The Weather Company[d], Object Technology International[d][8], Red Hat[d][9], IBM Česká republika[d], IBM Israel[d] і Q11976627?
Сайт ibm.com(англ.) [10]

«International Business Machines Corporation» (NYSE: IBM) ці IBM — амерыканская транснацыянальная тэхналагічная і кансалтынгавая карпарацыя з штаб-кватэрай у Арманку, Нью-Ёрк, ЗША. IBM распрацоўвае і робіць разнастайную камп’ютарную тэхніку і праграмнае забеспячэнне. Апроч таго, IBM аказвае інфраструктурныя, хостынгавыя і кансалтынгавыя паслугі ў абласцях ад мейнфрэймаўскіх камп’ютараў да нанатэхналогій.[11] На снежань 2011 года IBM была 3-й найбуйнешай публічнай тэхналагічнай кампаніяй у свеце паводле рыначнай капіталізацыі.[12][13]

Кампанія была заснавана ў 1911 годзе як Computing Tabulating Recording Corporation праз зліццё трох кампаній: Tabulating Machine Company, «International Time Recording Company» і «Computing Scale Corporation».[14] Назву «International Business Machines» кампанія атрымала ў 1924 годзе ад уласнай даччынай кампаніі ў Канадзе і, пазней, Паўднёвай Амерыцы. За ўнікальную карпаратыўную культуру і брэндынг кампанія атрымала мянушку «Big Blue» (ад англійскага «Сіні волат»).

IBM мае найбольшую колькасць патэнтаў сярод тэхналагічных кампаній ЗША. Па ўсім свеце размешчана 9 даследчых лабараторый.[15] Супрацоўнікі кампаніі 5 разоў былі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі, чатыры разы атрымлівалі Прэмію Цьюрынга, 9 разоў — Нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, і 5 разоў — Нацыянальны навуковы медаль.[16] Сярод вынаходніцтваў IBM: банкамат, дыскета, цвёрды дыск, картка з магнітнай паласой, рэляцыйная база даных, Universal Product Code, фінансавы своп, камп’ютарная сістэма SABRE, DRAM, сістэма штучнага інтэлекту Watson і іншыя.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 IBM Stock Report (недаступная спасылка). Morningstar, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2014. Праверана 27 снежня 2010.
  2. https://headquartersoffice.com/ibm/ Праверана 26 ліпеня 2021.
  3. National Software Reference Library
  4. IBM Annual Report 2020
  5. IBM (IBM) Stock Key Data
  6. http://www.softlayer.com/about-softlayer Праверана 28 лістапада 2015.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 7,8 https://www.sec.gov/Archives/edgar/data/51143/000104746917001061/a2230222zex-21.htm
  8. The IBM Ottawa Software Lab Праверана 10 мая 2019.
  9. https://www.redhat.com/en/about/press-releases/ibm-closes-landmark-acquisition-red-hat-34-billion-defines-open-hybrid-cloud-future
  10. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1042-X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 мая 2021.
  11. Nanotechnology & Nanoscience (англ.) 
  12. Prices and market values at 31 December 2011(англ.) . Financial Times.
  13. IBM beats Microsoft in tech giants ranking(англ.) . BBC World News.
  14. IBM Archives: Frequently Asked Questions (англ.) 
  15. IBM maintains patent lead, moves to increase patent quality (англ.) 
  16. Awards & Achievements (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]