1906
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Гады |
1903 · 1904 · 1905 — 1906 — 1907 · 1908 · 1909 |
Дзесяцігодзьдзі |
1880‑я · 1890‑я — 1900‑я — 1910‑я · 1920‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1906 MCMVI |
Ад заснаваньня Рыму | 2659 |
Армянскі каляндар | 1355 ԹՎ ՌՅԾԵ |
Каляндар Багаі | 62 — 63 |
Бізантыйскі каляндар | 7414 — 7415 |
Бірманскі каляндар | 1268 |
Будысцкі каляндар | 2450 |
Каляндар бэрбэраў | 2856 |
Габрэйскі каляндар | 5666 — 5667 |
Галяцэнскі каляндар | 11906 |
Іранскі каляндар | 1284 — 1285 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1961 — 1962 |
· Нацыянальны каляндар | 1828 — 1829 |
· Калі-юга | 5007 — 5008 |
Карэйскі каляндар | 4239 |
Кітайскі каляндар | 4602 — 4603 |
Копцкі каляндар | 1622 — 1623 |
Мусульманскі каляндар | 1323 — 1324 |
Тайскі сонечны каляндар | 2449 |
Этыёпскі каляндар | 1898 — 1899 |
1906 (MCMVI) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў нядзелю; 1906-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 906-ы год II тысячагодзьдзя, 6-ы год XX стагодзьдзя і 7-ы год 1900-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1906 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 10 траўня — адкрыцьцё першай расейскай Думы ў Санкт-Пецярбургу
- травень — у Пецярбургу заснаваная выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца»
- 1 верасьня — у Вільні выйшла першая легальная беларуская газэта «Наша доля»
- 23 лістапада — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша Ніва»
Катастрофы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 31 студзеня — землятрус сілай 8,8 у Калюмбіі і Эквадоры, загінула каля 1000 чалавек
- 16 сакавіка — землятрус сілай 7,1 у Кагі (Тайвань), загінула каля 1300 чалавек
- 16 красавіка — землятрус у Сан-Францыска (Каліфорнія, ЗША), каля 3000 ахвяр
- 17 жніўня — землятрус сілай 8,2 зьнішчыў Вальпараіса (Чылі), загінула каля 20 000 чалавек
- 15 верасьня — землятрус у паўночнай Сыцыліі зьнішчыў шматлікія паселішчы
- 18 верасьня — тайфун і цунамі зьнішчылі Ганконг, загінула каля 10 000 чалавек
Навука і тэхніка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Альбэрт Айнштайн публікуе тэорыю спэцыфічнага цяпла (у працы — «Аналы фізыкі» 22 (1906), 180–190, 800)
Нараджэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 11 студзеня — Альбэрт Хофман, швайцарскі хімік, «бацька» ЛСД
- 13 лютага — Уладзімер Фінькоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар
- 14 лютага — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф
- 23 сакавіка — Ісак Любан, беларускі кампазытар
- 27 сакавіка — Лідзія Мухарынская, беларуская музыказнаўца фальклярыстка
- 13 красавіка — Сэмюэл Бэкет, ірляндзкі драматург
- 28 красавіка — Курт Гёдэль, амэрыканскі матэматык
- 1 траўня — Аляксандра Бэргман, дзяячка Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, гісторык, публіцыст
- 27 ліпеня — Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» ў Парыжы
- 21 жніўня — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік
- 27 жніўня — Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт
- 4 верасьня — Ігнат Дуброўскі, беларускі пісьменьнік, навукоўца ў сельскагаспадарчай галіне
- 27 верасьня — Ірына Ждановіч, народная артыстка Беларусі
- 20 кастрычніка — Кастусь Быліч, беларускі актор
- 2 лістапада — Зьміцер Бяляцкі, беларускі мэдык і навуковец, дзяржаўны дзяяч
- 4 лістапада — Аляксандра Нікалаева, беларуская балерына, народная артыстка Беларусі
- 19 сьнежня — Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР
- 19 сьнежня — Мікалай Клаўс, беларускі дырыжор, піяніст і кампазытар
- 27 сьнежня — Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменьніца
- Андрэй Александровіч, беларускі паэт
Сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 19 красавіка — П’ер Кюры, францускі фізык
- 22 кастрычніка — Поль Сэзан, францускі мастак