Распавесці сябрам:
«Калядны марафон» працягваецца! 22-25 снежня ў кінатэатрах Мінска глядзіце самы натхняльны фільм усіх часоў: «Гэтае цудоўнае жыццё».
Стужка распавядае гісторыю Джорджа Бэйлі — цудоўнага чалавека, мужа і бацькі. Усё сваё жыццё Джордж дапамагае іншым, а калі цяжкія часы прыходзяць у яго жыцці, ён атрымлівае дапамогу, адкуль не чакаў.
Гэты вясёлы і кранальны сямейны фільм з’яўляецца абавязковым атрыбутам Раства ў ЗША. Амерыканцы пераглядаюць яго штогод. Прыходзьце паглядзець «Гэтае цудоўнае жыццё», каб зразумець, што ў ім такога цудоўнага!
Стужка займае 24-ю пазіцыю ў рэйтынгу найлепшых фільмаў IMDb і ўваходзіць у топ-250 сайта КиноПоиск.