«ШТОРМ» у кінатэатрах па-беларуску!

Распавесці сябрам:

Фільм “Шторм” з поспехам прайшоў у Менску, а цяпер ідзе ў рэгіёнах!

Гэты цудоўны сямейны прыгодніцкі фільм распавядзе пра падзеі 500-гадовай даўніны. Выдатны варыянт правесці час усёй сям’ёй і ў цікавы спосаб даведацца больш пра 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 500-годдзе Рэфармацыі!

Бліжэйшыя даты і гарады:

Віцебск з 23 лістапада па 7 снежня, у кінатэатры «Мір» (першы тыдзень фільм будзе ісці ў першай палове дня, з 30.11 – вечаровыя сеансы)

Горадня: 24-26 лістапада, у кінатэатры «Чырвоная зорка». Толькі тры дні!

Мазыр: з 7 па 14 снежня, у кінатэатры «Мір»

Бабруйск з 7 па 20 снежня, у кінатэатрах «Мір» і «Таварыш»

Гомель з 14 па 20 снежня,  у кінатэатрах «Мір» і «МиниОН»

Шторм Вyтэн, сын кнігадрукара, становіцца аб’ектам палявання з боку інквізіцыі. З дапамогай Марыйкі, загадкавай дзяўчыны, якая жыве ў падземных калектарах Антверпена, Шторм спрабуе выратаваць свайго бацьку ад немінучай смерці.

Акрамя захапляльнага сюжэта, які адначасова спадабаецца і дзецям, і дарослым (а гэта робіць стужку ідэальнай для сямейнага прагляду), фільм адметны тым, што выходзіць на экраны ў беларускім дубляжы. Фільм агучаны найлепшымі беларускімі акцёрамі ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам».

У гледачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць задавальненне ад сюжэта, але і даведацца больш пра два вялікія юбілеі гэтага году: 500-годдзе Рэфармацыі і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і Бібліі Францыска Скарыны.

5 Comments on “«ШТОРМ» у кінатэатрах па-беларуску!”

  1. Вялікі дзякуй за пераклады дастойных фільмаў і анімацый для прагляду. Фільм «Шторм. Палаючы ліст» мне вельмі спадабаўся, хадзіла з бацькамі( ім таксама спадабалася). Дзякуй Богу , што цэнтральная тэма і акцэнт у фільме не на каханні, адносінах ці яшчэ чым( я лічу што апошняя сцэна — нейкая недарэчнасць, бо гэта дзеці…), а па сутнасці на Бібліі, што нам перадаў праз Яе Бог ( на што і хацеў звярнуць увагу Лютар).Захоплівала тое, што кнігадрукаванне ( тым больш Бібліі і усё з Ёй звязанае)- была не толькі складаная справа, але і небяспечная ( улічваючы стаўленне Царквы). Было непрыемна асэнсоўваць, што па чыімсці забабонам спальваліся працы, пераклады, усё тое, што прасвяшчала і настаўляла чалавека. Была прыемна мэтанакіраванасць галоўнага героя( Шторма), данесці і надрукаваць, тое , што перадаў народу Лютар. Кранула сэрца тое, праз што Бог веруючых у Яго і любячых Яго праводзіць , каб Яго Слова заўсёды было жывое і дзейснае, праз якія перыпітыі у жыцці вядзе, каб было правільнае разуменне Яго Слова. Вялікі дзякуй.

  2. Выдатны праект. Вялікі дзякуй арганізатарам. Дзякуючы Вам з’яуляецца надзея што Беларусь некалі будзе беларускай. Хадзіу з шасцігадовым сынам. Яму вельмі спадабалася. Беларускай ён нажаль яшчэ добра не валодае, таму я спачатку перакладау яму, але праз хвілін 15 сын папрасіу не замінаць глядзець фільм, і на гэтым з перакладам было скончана. Усім раю звадзіць дзяцей школьнага узросту.

  3. Ўсё вельмі спадабалася, пачынаючы ад перадпрагляднага часу. Хадзіў разам з жонкай у кінатэатр «Масква». Адразу перад пачаткам кінасеансу ў холе кінатэатра панавала выдатная атмасфера, можна было надрукаваць на друкарскім станку ліст з дапамогай чалавека ў абліччы Францішка Скарыны, набыць шмат цікавых рэчаў: магніцікаў з выявамі 500 — годдзя Скарыны і Бібліі, таксама Вітаўта, Міндоўга, Альгерда і інш. Новыя часопісы Arche, дзіцячыя казкі, dvd з мульцікамі ды фільмамі і шмат чаго цікавага яшчэ. На ўваходзе ў залу дзяўчыны ветліва раздавалі прыгожыя праграмкі да фільма, у якіх цікаўна расказвалася пра сам фільм, пра той час, калі ўсё гэта адбывалася і пра нашу гісторыю ў часы жыцця Скарыны. Седзячы ва ўтульных крэслах мы з цікавасцю паслухалі аповед Андрэя Кіма аб гэтым кіно, чаму менавіта яго трэба глядзець і трохі гісторыі. Сам фільм вельмі спадабаўся: цікавы сюжэт, вельмі ўдалыя дэкарацыі, музыка, гульня акцёраў і САМАЕ ГАЛОЎНАЕ БЕЛАРУСКАЯ МОВА!!!!! Вельмі добрае агучванне, прыемныя галасы, эмоцыі акцёраў, карацей дубляж на высокім прафесійным узроўні. Зала была цалкам поўная, шмат дзяцей, таму што кіно для сямейнага прагляду і ўсе глядзелі нібы на адным подыху!!! Часам было чуваць:»Мама, а что это слово значіт» і маці ці тата ціхенька перакладалі і ў асноўным усе усё разумелі і зразумелі. Гучныя апладысменты пасля кіно таму лепшае пацвярджэнне. Хачу пажадаць кампаніі Кінаконг далейшых цікавых фільмаў, праектаў, каб гэтае пачынанне, якое кампанія робіць увесь час пашыралася, таксама з’яўляліся і іншыя прадстаўнікі, якія развівалі гэты патрэбны напрамак, каб гэта ўсё выйшла на дзяржаўны ўзровень і адпаведна і годна падтрымлівалася. Усё гэта патрэбна нам Беларусам, каб мы, нашыя дзеці і ўнукі паважалі самі сябе, а іншыя краіны паважалі нас.

  4. Вельмі дарэчны выбар стужкі для чарговага перакладу. Беларуская мова, галоўныя героі — дзеці, кнігадрукаванне. Актуальна і перспектыўна. Дзякуй вялікі. Мае дзеці сказалі сваё «крута» гэтаму фільму. Вельмі ўдзячны kinakong за гэтую працу

  5. Цудоуны фильм и цудоуны праект. Адно засмуцила трохи, што мова у хлопчыка нейкая акадэмичная. Беларуская гаворка вельми жывая, цикавая , пявучая и загадкавая. Паслухайце гаворку людзей у весках.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.