Распавесці сябрам:
Прэм’ера кіно адразу на роднай мове! Ад 30 жніўня сустракайце цудоўны фільм для ўсёй сям’і «Мой сябар Жырафа».
Паказы адбудуцца ў 14-ці кінатэатрах Мінска, квіткі можна набыць у касах кінатэатраў і на afisha.tut.by
«Мой сябар Жырафа» – цікавы і добры фільм для ўсёй сям’і, які спадабаецца як дзецям, так і дарослым гледачам.
Дзікечэ Дап і яго сябар жырафа Раф нарадзіліся ў адзін дзень. Яны разам бавяць шмат часу, бо дзядуля хлопчыка працуе наглядчыкам заапарка, у якім жыве Раф. Неразлучныя сябры дзеляць на дваіх усё, што маюць, нават пару чырвоных гумовікаў!
І вось Дзікечэ і Раф вырастаюць і збіраюцца пайсці вучыцца разам. Але на жаль у школе ёсць строгае правіла: «Прыходзіць з жывёламі нельга!». У школе Дзікечэ адкрывае для сябе шмат новага, знаёміцца з іншымі дзецьмі, але сумуе па Рафу і прыдумляе план, як прывесці чатырохнагага сябра на заняткі.
Трэйлер фільма: