11 мая 2021 года ў будынку касцёла ўзнік моцны пажар. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў скляпенні і іншыя будаўнічыя канструкцыі. Унутры касцёла быў пашкоджаны алтар, жывапіс і арган. Беларусы за 4 дні сабралі сродкі на аднаўлення храма.
Вядомая беларуская настаўніца і літаратарка Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку разважае пра надзённае: «гераізм» і «абыякавасць», наклейванне ярлыкоў і спрадвечную стратэгію выжывання беларусаў
Што мы маглі б сказаць сёння нашым яшчэ не народжаным унукам, якія парады даць ім на будучыню ў час, калі тую самую будучыню планаваць амаль немагчыма? Хіба што навучыць саджаць бульбу. А гэта, між іншым, не так проста, як можа падавацца, бо, як паказвае гісторыя, на ўрадлівасць бульбы надта ўплывае геапалітычная сітуацыя. Марыя Касцюковіч разважае ў сваім эсэ, напісаным у выглядзе ліста да будучага ўнука, пра тое, што адбываецца сёння ў нашым грамадстве і пра будучыню Беларусі
Ледзь не ў кожнай сям’і ёсць гісторыя, якая пачынаецца з «мой дзядуля быў на вайне...», «мая бабуля прайшла ГУЛАГ...». Кагосьці раскулачылі, саслалі, расстралялі. Цэлыя пласты людзей, здольных думаць, тых, хто мелі сваё меркаванне і маглі супраціўляцца, былі вынішчаныя. Пытанне, якое асабіста мяне не перастае ўражваць: а хто застаўся?
На выходныя шмат беларусаў едуць падарожнічаць па краіне. Budzma.org прапануе сваім чытачам наведаць мястэчка Косава — радзіму героя трох народаў Тадэвуша Касцюшкі, што на Берасцейшчыне. Распавядаем, чаму гэта месца сапраўды вартае вашай увагі.
Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Сёння прапануем наведаць Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці па наступным маршруце: Верхнядзвінск — Каханавічы — Асвея — Сар’я — Росіца — Вопытная — Бігосава — Бароўка. Тут пабачым цэрквы, касцёлы, старасвецкія сядзібы, прыродныя помнікі, местачковую забудову канца пазамінулага стагоддзя, магілы нашых славутых землякоў. Гэтым разам спынімся непасрэдна ў Верхнядзвінску і ў вёсцы Каханавічы.
У часы зацяжнога бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай, якое прыйшлося на 1572 — 1574 гады, Аршанскае староства, размешчанае на мяжы з Маскоўскай дзяржавай, стала арэнай бурнай агентурнай дзейнасці, якую разгарнуў па даручэнню сенатараў Вялікага Княства Літоўскага аршанскі староста Філон Сямёнавіч Кміта-Чарнабыльскі, актыўны ўдзельнік Лівонскай вайны
Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў новым відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У чарговым выпуску гісторык распавядае, як людзі пачалі здабываць метал і рабіць з яго прылады працы і як гэта спрасціла іх жыццё. Раскрываецца таямніца ўзнікнення металургіі на беларускіх землях.
Як вымяралі час, калі не было камп’ютараў і мабільнікаў? Што такое суткі і з чаго яны складаюцца? Што такое гадзіннік і як ім карыстацца? Проста і з гумарам Васіль вам ўсё патлумачыць!