Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Дзяржаўная установа “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” з’яўляецца рэспубліканскім дзяржаўным архівам і навукова-даследчым і метадычным цэнтрам па працы з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Архіў уваходзіць у сістэму дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь і непасрэдна падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці архіва з’яўляецца назапашванне, захаванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду за перыяд з канца XIV стагоддзя па 1917 год.

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены ілюстраваны зборнік дакументаў «Мінская мужчынская гімназія: фатаграфічныя матэрыялы»

ИзображениеУ кнізе апублікаваны 355 фатаздымкаў навучэнцаў гімназіі, абітурыентаў, а таксама асоб, якія здавалі экзамен на атрыманне звання настаўніка народных вучылішчаў і аптэкарскага вучня. Большая частка фатаздымкаў была зроблена ў атэлье г. Мінска, а таксама шэрагу іншых гарадоў: Барысава, Брэста, Вільні, Койданава, Крэмэнчука, Любліна, Магілёва, Панявежа, Санкт-Пецярбурга, Слоніма, Уладзіміра, Харкава, Юр’ева. Сярод асобаў на фота – будучыя знакамітыя навукоўцы, дзяржаўныя, палітычныя і вайсковыя дзеячы.

Укладальнік кнігі – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Мікалаевіч Рындзін.

Зборнік распачынае выдавецкую серыю НГА Беларусі пад назвай «Архіўнае фота». Асноўнай яе мэтай з’яўляецца выяўленне, навуковае апісанне і публікацыя фотадакументаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва.

Выданне ажыццёўлена ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі і Года гістарычнай памяці.

Аб апісанні архіва Бездзежскай царквы

У выніку працы па выяўленні дакументаў у архівах культавых устаноў супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў апісаны архіў царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў а/г Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У царкоўным архіве захоўваюцца дакументы з 1781 па 1923 гг., у тым ліку метрычныя кнігі і спаведныя ведамасці.

З настаяцелем прыхода храма пратаіерэем Генадзем Воранам была дасягнута дамоўленасць аб вырабе лічбавых копій названых дакументаў і перадачы копій у НГА Беларусі.

Информация для посетителей

Уважаемые пользователи архива!

В связи с большим количеством поступивших и принятых в работу генеалогических запросов прием заявок на проведение генеалогических исследований приостановлен до конца 2022 года.

Поиск сведений об интересующих лицах может быть проведен архивом в рамках исполнения тематико-биографических запросов.

Старонкі