Галоўная старонка
Шатляндзкая германская мова (саманазва: (Braid) Scots, Lallans) — група дыялектаў, якія належаць да германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, якія распаўсюджаныя пераважна ў раўніннай частцы Шатляндыі і некаторых частках рэгіёну Ольстэр, што на поўначы востраву Ірляндыя. У ангельскай літаратуры шатляндзкую германскую мову могуць таксама пазначаць тэрмінам раўнінная шатляндзкая (анг. Lowland Scots), што робіцца ў мэтах адрозьненьня гэтай мовы ад гэльскай шатляндзкай — мовы, якая належыць да кельцкае галіны, і распаўсюджанай на гарыстым паўночным захадзе Шатляндыі. Апрача таго, шатляндзкія германскія дыялекты Ірляндыі могуць згадвацца пад тэрмінам ольстэрска-шатляндзкая (анг. Ulster Scots). Значнай часткай дасьледаваньняў мова можа разглядацца ў сыстэме дыялекталёгіі ангельскай мовы. З прычыны таго, што ў лінгвістыцы на цяперашні час не існуе дакладна выяўленых крытэраў адрозьненьня моваў ад дыялектаў, лінгвісты, а таксама зацікаўленыя бакі часта разыходзяцца ў меркаваньнях наконт лінгвістычнага, гістарычнага й сацыяльнага статусу шатляндзкай германскай мовы. У лінгвістыцы існуе шэраг парадыгмаў для адрозьненьня мовы і дыялекту, але яны часта адлюстроўваюць супярэчлівыя вынікі. У шырэйшым сэнсе шатляндзкая германская зьяўляецца часткай дыялектнага кантынуўму, іншай часткай якога зьяўляецца шатляндзкі варыянт ангельскай мовы. Сыходзячы з падобных меркаваньняў, мова можа лічыцца адным са старажытных варыянтаў ангельскай мовы, які мае ўласную дыялектную сыстэму. У якасьці альтэрнатыўнага пункту гледжаньня шатляндзкая германская мова можа разглядацца як асобная мова ў складзе германскай галіны, у падтрымку чаго прыводзіцца прыклад лінгвістычнага статусу нарвэскай мовы адносна дацкай. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Шатляндыі 2011 году, прыблізна 1,54 млн чал. здольныя размаўляць па-шатляндзку, што агулам склала прыкладна ⅓ ад насельніцтва Шатляндыі. Лінгвістычны партал Ethnologue дае інфармацыю пра колькасьць носьбітаў, згодна зь якой носьбітаў у Вялікабрытаніі налічваецца прыкладна 90 тыс чал., пры гэтым прыкладна 1,5 млн чал. размаўляюць на мове як на другой. Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году — рэфэрэндум, праведзены 14 траўня 1995 году з ініцыятывы аўтарытарнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Адзначаўся неадпаведнасьцю Канстытуцыі і заканадаўству краіны, парушэньнем законаў і фальсыфікацыяй вынікаў галасаваньня. Вызначыў сымболіку рэжыму Лукашэнкі, афіцыйны статус расейскай мовы і стратэгічны кірунак на інтэграцыю з Расеяй. Засьведчыў аднаўленьне палітыкі русіфікацыі Беларусі. Выявы скончыліся. Прапануйце новыя! |
Ці ведаеце вы… З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)
Гэты дзень у гісторыі 20 сакавіка: Міжнародны дзень астралёгіі Архіў · Сёньня 20 сакавіка 2022 году · Абнавіць гэтую старонку Актуальныя падзеі
|
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў | ||||||
Віківандроўкі(анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды(анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт(анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны(анг.) Вольныя навіны |
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |