Калумністыка

Ганна Севярынец: «Мы мусім вывучыць на сваіх спінах, на спінах сваіх блізкіх: закон ёсць закон, свабода - гэта адказнасць, выбар - гэта даросласць»

«Ніводзін з нашых прыгожых, навечна жывых людзей не загінуў проста за тое, каб хтосьці паваліў пусты помнік. Іх жыцці каштуюць значна даражэй. Таму давайце не будзем іх разменьваць на нейкую бздурычаскую мару кшталту "перамогі за адну ноч"», піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вядомая настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец.


Вандруем разам

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Лунінецкім раёне. Частка першая

Прапануем скіравацца на Палессе, у Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці па маршруце Лунін — Палескі — Лунінец — Язвінкі — Кажан-Гарадок — Сінкевічы — гранітны кар’ер Мікашэвічы — Вялікія Чучавічы — Бастынь — возера Белае. Нас чакае шмат архітэктурных, гістарычных помнікаў, якія захаваліся да нашых дзён, і тых, што засталіся толькі ў памяці, пісьмовых крыніцах.

Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Івацэвіцкім раёне. Частка другая

Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па беларускіх абшарах. Бліжэйшым часам даследуем Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці на наяўнасць гістарычных ды архітэктурных аб’ектаў. Сёння нас чакае другая частка маршруту: шляхі паўстанцаў 1863–1864 гадоў, касцёлы, цэрквы, адна з самых вядомых сядзібаў на тэрыторыі Беларусі, месца нараджэння і помнік Тадэвушу Касцюшку ды шмат іншых цікавостак.

Ад Забалоцця да Філадэльфіі: мясціны і лёс скульптара Генрыка Дмахоўскага, аўтара бюста Тадэвуша Касцюшкі ў Амерыцы

Падарожжа — магчымасць адчуць, пачуць, пабачыць новае, ачысціць мозг — вызваліць месца для новых думак і ўражанняў. У цяжкія, шэрыя часы шукаем апірышча ў прыродзе і мінуўшчыне, падмацоўваемся энергіяй прыроды і натхняемся лёсамі людзей. Дакранаемся да гісторыі — наўпрост — рукой



Навіны "Будзьма"

Бігас, што любіў Ягайла і апісваў Міцкевіч. Гатуем разам з «Будзьма!»

Бігас — традыцыйная страва беларусаў, палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў, а рэцэптаў бігасу незлічоная колькасць. Асноўныя складнікі бігасу — капуста і мяса. Бігас з’явіўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, але сама страва мае нямецкія карані. Першапачаткова гэтая страва была папулярная сярод ваяроў і паляўнічых, а складалася галоўным чынам з мяса. Бігас тады быў больш падобны да дрыгвы (халадца). Капусту пачалі дадаваць дзеля ашчаджэння мяса, але бігас зрабіўся ад гэтага толькі смачней, і амаль у такім выглядзе мы ведаем гэтую страву сёння.