Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сябры рады і настаўніцы Польскага таварыства «Асьвета» ў Менску

Польскае таварыства «Асьвета» ў Менску (па-польску: Polskie Towarzystwo „Oświata” w Mińsku) — грамадзкая арганізацыя, якая была заснавана ў 1905 годзе і дзейнічала ў Менску і на тэрыторыі Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Да 1907 году таварыства дзейнічала ў кансьпірацыі, у 1907—1909 гадах — легальна, пазьней — зноў у кансьпірацыі (верагодна, аж да 1917 году). Вызначальная роля ў стварэньні і фінансаваньні таварыства належала сябрам самай уплывовай у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя грамадзкай арганізацыі Менскай губэрні — Менскаму таварыству сельскай гаспадаркі, якое згрупоўвала ў сваіх шэрагах, галоўным чынам, прадстаўнікоў карэннага каталіцкага і польскамоўнага дваранства губэрні. У дзейнасьці і разьвіцьці таварыства значную ролю адыгрывалі і жанчыны, што былі блізкімі сваячкамі сябрам МТСГ.

Задачай «Асьветы» было выхаваньне жыхароў Менскай губэрні (асабліва дзяцей) у духу «польскасьці» — галоўным чынам праз арганізацыю і падтрымку прыватнай польскамоўнай і рэлігійнай (каталіцкай) адукацыі. Таварыства ўхілялася ад палітызацыі сваёй дзейнасьці, афіцыйна дэкляруючы толькі асьветніцка-культурныя мэты, але само распаўсюджаньне польскай мовы і падтрымка каталіцызму выклікалі нэгатыўную рэакцыю і перасьлед з боку афіцыйнай расейскай улады, бо ўваходзілі ў супярэчаньне зь неафіцыйнай (пасьля ўвядзеньня ў 1905 годзе законаў аб верацярпімасьці і свабоды друку на роднай мове) палітыкай ураду па русіфікацыі Заходняга краю Расейскай імпэрыі. Гэта стала галоўнай нагодай самаскасаваньня таварыства ў 1909 годзе і пераходу яго на нелегальныя ўмовы работы.
(артыкул цалкам…)

Эмблема

«Гомсельмаш» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1930 году ў Гомлі.

На 2020 год быў адным з найбольшых у сьвеце вытворцаў уборачных камбайнаў, у тым ліку ўваходзіў у 5-ку найбольшых у сьвеце вытворцаў збожжаўборачных камбайнаў. Выпускаў уборачныя камбайны для бульбы і збожжа, кармоў і кукурузы, а таксама касілкі пад таварным знакам «Палесьсе». Агулам вырабляў 16 відаў сельскагаспадарчых машынаў 75 узораў і 70 відаў прыстасаваньняў для жніва. Большасьць камбайнаў пастаўлялі ў 14 краінаў: 3 у Азіі — Казахстан, Кітай і Паўднёвую Карэю; 2 у Паўднёвай Амэрыцы — Аргентыну і Бразылію; 9 у Эўропе — Латвію, Летуву, Расею і Ўкраіну, а таксама ў Баўгарыю, Румынію, Славаччыну, Чэхію і Эстонію. У склад холдынгу «Гомсельмаш» уваходзілі 2 даччыныя прадпрыемствы: «Гомельскі завод ліцьця і нармаляў» і «Лідаграпраммаш».
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)

Гэты дзень у гісторыі

Кляра Асыская

17 лютага:

  • 1370 — адбылася бітва пад Рудавай паміж войскам Вялікага Княства Літоўскага і крыжакамі
  • 1387вялікі князь Ягайла выдаў прывілей на ўтварэньне Віленскага біскупства
  • 1600 — спаленьне на вогнішчы Джардана Бруна
  • 1864 — першае пасьпяховае застасаваньне падводнае лодкі ў марской бітве
  • 1949 — заступіў на пасаду першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман
  • 1943II Сусьветная вайна: нацысты спалілі 30 жыхароў вёскі Росіца, у тым ліку сьвятароў Антона Ляшчэвіча і Юрыя Кашыру, якія засталіся зь вернікамі і самі пайшлі на сьмерць
  • 1958 — абвяшчэньне Кляры Асыскае (на выяве) нябёснай заступніцай тэлебачаньня
  • 2008Косава абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.