«Маленькі прынц»: прэм’ера мульціка і кнігі па-беларуску 23-25 чэрвеня

Распавесці сябрам:

Сябры! 23-25 чэрвеня мы прэзэнтуем цудоўны мультфільм «Маленькі прынц». Прыходзьце ў кінатэатр «Масква» а 19:00, каб паглядзець гэтую цікавую гісторыю ў агучцы нашых найлепшых акцёраў. Квіткі можна набыць ужо зараз на bycard і ў касах кінатэатра!
Перад паказам адбудзецца яшчэ нешта асаблівае: упершыню ў гісторыі Рэспублікі Беларусь будзе надрукавана сама легендарная кніга «Маленькі Прынц» і мы прэзэнтуем яе. Будзе магчымасць набыць выданне па спецыяльным кошце!
Прыходзьце і запрашайце сяброў!

«Маленькі Прынц» – найзнакаміцейшы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, залатая класіка літаратуры, самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана. Гэта глыбокі і мудры твор, адначасова цікавы як дзеткам, так і для дарослым.

У 2015 годзе ў Францыі выйшаў аднайменны мультфільм. Ён распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым – тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

У межах праекта «Беларускія ўікэнды» гэты мультфільм быў агучаны на беларускую мову кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom. На мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Сятлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 29 5543459 (Андрэй)

 

 

4 Comments on “«Маленькі прынц»: прэм’ера мульціка і кнігі па-беларуску 23-25 чэрвеня”

  1. Мне вельмі падабаецца твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленкі прынц». На роднай мове ён загучаў так пяшчотна і прыгожа, што гэта сапраўды кранае яшчэ больш.
    Мультфільм цудоўны, можна глядзець шмат разоў і вучыцца быць добрымі дарослымі.
    Наша МОВА — лепшая ў свеце!

  2. Неверагодная гісторыя на роднай мове. Так не стае мне мовы ў паўсядзённым жыцці, а тут такая цудоўная магчымасць паглядзець мульцік на беларускай мове. Дзякую ўсім, хто мае дачыненне да гэтага праекту!
    P.S.: сам мультфільм вельмі ўразіў, расчуліў( сядзела ды выцірала слёзы і паўтарала: «Відушчае толькі сэрца!..»)

  3. Дзякуй вялікі! Асабліва каштоўнае тое, што такі варты фільм гледачы ўбачылі па-беларуску. Была з дзецьмі на дадатковым паказе 28 чэрвеня. Эмоцыі былі, катарсіс здарыўся, вы зрабілі наш дзень — такую звычайную сераду расфарбавалі цудоўнымі колерамі шчасця і дабрыні… Менавіта такія фільмы трэба агучваць на мове, каб падвышаць яе аўтарытэт. Калі добрае па-беларуску, то і мове плюс у свядомасці гледача. Вы робіце вялікую добрую справу, Поспехаў вам на гэтым нялёгкім шляху!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.