На пачатку снежня «Наша Ніва» пісала пра тое, што бацькі і настаўнікі некалькіх сталічных ліцэяў б’юць трывогу: нядаўна ім неафіцыйна абвясцілі, што новых набораў у ліцэі больш не будзе, бо хутка іх закрыюць. Інфармацыя пацвердзілася: Ліцэй № 1 і Ліцэй № 2 у Мінску сапраўды закрываюць, паведамляе «Наша Ніва».
Вядомы беларускі педагог, рэпетытар па фізіцы і матэматыцы Яўгеній Лівянт на сваёй старонцы ў фэйсбуку надзвычай шчыра і адкрыта выказаўся пра набалелае — становішча ў беларускай сістэме адукацыі.
«Прыязджай да нас, паўдзельнічаеш у дыскусіі пра Беларусь і мігрантаў, будзе таксама былы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі», — напісаў мне даўні прыяцель, запрашаючы ў Сувалкі. Выраз «былы прэзідэнт» зрабіў на мяне, як на ўсякага беларуса, магічнае ўражанне — і я адразу ж пагадзіўся
Пісьменнік вярнуўся на радзіму і напісаў пра вяртанне невялічкую, але кранальную зацемку ў фэйсбуку.
Была адна краіна ў 2021 годзе, ад’езд з якой ператварыўся ў культ, а вяртанне зрабілася больш скандальным учынкам, чым невяртанства.
Таямнічая, сівой даўніны мясціна, дзе пачалася самая вядомая гісторыя кахання ў беларускай гісторыі. Нездарма на гербе Геранёнаў — прабітае стралой сэрца...
Працягваем нашую вандроўку па Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Сёння на шляху нас чакае самы стары з захаваных у Беларусі ў першапачатковым выглядзе касцёлаў, старасвецкія палацы, маўклівыя сведкі эпохі рамантызму ды філамацкіх мрояў, помнікі прыроды, адметныя культывыя будынкі ды іншыя архітэктурныя цікавосткі.
Працягваем вандраваць па Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Сёння нас чакаюць старасвецкія палацы, культавая архітэктура, месцы памяці славутых бітваў ды гістарычных асобаў, помнікі прыроды ды іншыя цікавосткі. Прапануем рушыць наступным шляхам: Ястрамбель — Мілавіды — Паўлінава — Падгорная — Урочышча Моргач.
Печаная рулька з кіслай капустай — чарговая страва з серыі рэцэптаў ад «Будзьма!». Гісторыя ўзнікнення гэтай стравы сягае сваімі каранямі ў чэшскае сярэднявечча. Тагачасныя паляўнічыя здабывалі дзікага кабана (вепрука), потым варылі ў булёне з моркваю, цыбуляй і яблыкамі пярэднюю частку яго нагі — ад таго і назва стравы «веправа калена». У булён, бывала, дадавалі піва, а з цягам часу пасля варкі сталі запякаць «веправа калена» і падаваць яго з тушанай гароднінай. Тады страва стала называцца «печана веправа калена».
10 гадоў таму выйшла другая частка праекта «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» — музычнай зборкі, на якой 12 замежных выканаўцаў розных стыляў пераспявалі свае песні па беларуску.