Працягваем публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповяд пойдзе пра Васіля Цяпінскага.
Андрэй Хадановіч напісаў цікавае эсэ пра беларусаў за мяжой:«І тут ён мне кажа, што ўсе полькі страшэнна ганарлівыя ды фанабэрыстыя, так што ў нас, беларусаў, няма шанцаў. „З чаго ты ўзяў?“ — пытаюся. А ён згадвае, як учора спрабаваў пазнаёміцца — і яго адразу адшылі, прычым так пыхліва, дадае, так холадна ўсе з ім трымаліся...
З усіх школьных падручнікаў найбольш не шанцуе падручнікам па гісторыі Беларусі — іх ледзь не штогод перапісваюць у адпаведнасці з найноўшымі палітычнымі ўстаноўкамі.
Мудраму кіраўніку, які хоча заўсёды быць у тонусе, патрэбныя яшчэ мудрэйшыя падначаленыя. Кіраўніку, які проста хоча заўсёды быць, наяўнасць розуму ў падначаленых катэгарычна не патрэбная.
На тэрыторыі аграрнага каледжа ў аграгардку Чырвоны Бераг пад Жлобінам знаходзіцца прыгожая і, на жаль, малавядомая сядзіба Козел-Паклеўскіх
Глыбоцкі дэндрасад — другі па велічыні і колькасці відаў раслін пасля батанічнага саду ў Мінску. Дарэчы, першапачаткова створаны ў лясгасе дэндрарый называўся «Дэндралагічных парк Глыбоцкага лясгаса». А ў красавіку 1985 года назву змянілі на «дендрасад».
Працягваем вандраваць разам з «Будзьма!» па Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Сёння нас чакае другая частка маршрута па гэтым маляўнічым краі: Новадзевяткавічы — Шылавічы — Вялікія Шылавічы — Гутка-Паслоўская — валун Расколаты камень.
Сябры! Мы бачым, што і ад нашага канала пачаўся адток падпісчыкаў. Афіцыйна паведамляем, што тэлеграм-канал t.me/budzmaby і сайт budzma.by НЕ ўваходзяць у спіс экстрэмісцкіх. За падпіску на наш канал вам нічога не пагражае. Заставайцеся разам з намі!
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі ўзбудзіў справу аб ліквідацыі МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» за перанос даты З’езду беларусаў свету. Легітымнасць гэтага пераносу раней была пацверджана тым самым Мінюстам.