Крызіс, які пачаўся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, так ці інакш адбіўся на ўсіх сферах жыцця грамадства, у тым ліку на культуры і мастацтве, адзначаюць эксперты.
«У мяне ёсць мара» — так называлася самая вядомая прамова Марціна Лютэра Кінга, амерыканскага прапаведніка і грамадскага дзеяча, самага вядомага прадстаўніка руху за грамадзянскія правы чарнаскурых у ЗША. Большасць беларусаў цяпер могуць сказаць тое ж самае: у нас ёсць мара. І ў гэтым — самае фундаментальнае адрозненне беларусаў ад тых, хто абвясціў сябе ўладай.
Пісьменнік Віктар Марціновіч разважае на budzma.by пра цяперашнюю хвалю эміграцыі і яе магчымыя перспектывы ў замежжы.
Пісьменнік Віктар Марціновіч разважае на budzma.by пра нявывучаныя ўрокі гісторыі, якія беларусам даводзіцца праходзіць нанова.
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. У чым ён абвінавачваецца, спрабуе разабрацца адвакат Дзмітрый Лазавік. Пакуль марна. Магчыма, філосафа ўжо дапыталі, паведамляе «Новы Час».
За апошнія пяць месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 29 сакавіка праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch дакладзе пра рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў у Беларусі, піша Радыё Свабода.
Праваабаронцы «Вясны» Марфе Рабковай 11 лютага прад’явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч.2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Таксама каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны» па-ранейшаму абвінавачваюць у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). Цяпер Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі. Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай у мінскім СІЗА-1 ужо амаль пяць месяцаў.
6 ліпеня «Бацькаўшчына» атрымала ад Міністэрства юстыцыі запыт з патрабаваннем прадставіць інфармацыю па 34 пунктах да 12 ліпеня. Усе дакументы былі прадстаўлены арганізацыяй у поўным аб’ёме і ў прызначаны тэрмін.
Традыцыйна напярэдадні анлайн-канцэрта, які адбудзецца заўтра, «Будзьма!» задае пытанні гасцям — выканаўцам рэгі з Botanic Project Андрэю Багамолаву і Кліму Малажаваму.