Галоўная старонка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Франциск Скарина.png
Вітаем у Вікікрыніцах,
вольнай бібліятэцы, якую можа рэдагаваць кожны.
Цяпер у Вікікрыніцах 3 790 артыкулаў беларускай мовай.
Калі ласка, азнаёмцеся з правіламі рэдагавання артыкулаў і Законам Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах.

Award-star-gold-3d.svg Абраны тэкст

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!

Зямля й вада ня роўна зьмяшчаюцца па паверхні земнай кулі. У паўночнай паўкулі сухаземных прастораў значна болей, чымся ў паўднёвай. Можна падзяліць земную кулю на дзьве паловы так, што на паверхні аднэй паловы зьмясьцяцца, бязмаль-што ўсе контынэнты, а другая будзе пакрыта амаль-што выключна вадой. Першую з гэтых палоў завуць контынэнтавай паўкуляй, другую акіянічнай. Пасярэдзіне контынэнтавай паўкулі, абкружаная з усіх бакоў іншымі часткамі сьвету ляжыць Эўропа. Такое палажэньне вельмі карысна для Эўропы; ад яе блізка да ўсіх іншых залюдненых частак сухазем’я, апроч Аўстраліі; у Эўропе крыжуюцца ўсе галоўныя сусьветныя гандлёвыя дарогі, яна нібы пануе над зносінамі паміж іншымі часткамі земнай кулі. «Географія Эўропы» — Мікалай Азбукін.

Azbukin.jpg

«…Зямля й вада ня роўна зьмяшчаюцца па паверхні земнай кулі. У паўночнай паўкулі сухаземных прастораў значна болей, чымся ў паўднёвай. Можна падзяліць земную кулю на дзьве паловы так, што на паверхні аднэй паловы зьмясьцяцца, бязмаль-што ўсе контынэнты, а другая будзе пакрыта амаль-што выключна вадой. Першую з гэтых палоў завуць контынэнтавай паўкуляй, другую акіянічнай. Пасярэдзіне контынэнтавай паўкулі, абкружаная з усіх бакоў іншымі часткамі сьвету ляжыць Эўропа. Такое палажэньне вельмі карысна для Эўропы; ад яе блізка да ўсіх іншых залюдненых частак сухазем’я, апроч Аўстраліі; у Эўропе крыжуюцца ўсе галоўныя сусьветныя гандлёвыя дарогі, яна нібы пануе над зносінамі паміж іншымі часткамі земнай кулі.»

Мікалай Азбукін

(Чытаць далей…)

Award-star-silver-3d.png Абраны верш

Дзіцятка малое у жыцце прыйшло.
Спытаўся яго я: — А дзе ж ты было?
Скажы мне, пісклятка, ў якіх гарадох?
Скажы мне, дзіцятка, ў далёкіх краёх?
Скажы, анялятка, ці доўга блукаў?
Скажы мне, ягнятка, каго ты спаткаў?
Скажы мне, малое, ці быў ты ў раю?
Скажы, залатое, ці долю сваю
У Эдэме ўбачыў, спаткаў, палюбіў
Ці што, неабачны, благога зрабіў?
Напрыкрыўся ў небе? Ці сум сустрачаў
Па іншаму жыцці, што гэтта пачаў?
Скажы мне, малое! Хачу я пазнаць,
А дай, залатое, цікавасць спагнаць.

І ціхай задумы заслона зыйшла
З спакойнага твару, і хмарка найшла,
З блакітненькіх вочак, што з неба прынёс,
Скаціліся слёзкі — дзьве пэрлінкі слёз.
Аб чым яно плача? аб райскіх садох?
Аб кветках праменных? анельскіх спявох?
Аб чыстасці, яснасці, святасці душ?
Тварца маестатнасці? Дзеткі, чаму ж?
Аб чым ты заплакала? — Мне у адказ
Скаціліся новых дзве пэрлінкі ўраз.


 

Newspaper template.svg Навіны

Nuvola kdict glass.svg Да вычыткі

Wikimedia-logo.svg Вікіпраекты