Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Coat of arms of Lithuania.svg

Летува́, Летуві́ская Рэспу́бліка — адна з трох балтыйскіх краінаў у Паўночнай Эўропе. Зьяўляецца сябрам Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы, Рады Эўропы і Эўрапейскага Зьвязу, з 21 сьнежня 2007 году — паўнапраўны сябар Шэнгенскага пагадненьня. Колькасьць жыхароў краіны складае 3,6 млн. Сталіца і найбуйнейшы горад — Вільня, з 1919 па 1939 гады часовай сталіцай была Коўна. У 2009 годзе Летува адзначала тысячагодзьдзе сваёй назвы. Дзяржаўны герб — Віціс. Сьцяг — жоўта-зялёна-чырвоны.

На поўначы Летува мяжуе з Латвіяй, на ўсходзе — зь Беларусьсю, на паўднёвым захадзе — з расейскай Калінінградзкай вобласьцю, на поўдні — з Польшчай. На захадзе Летуву амывае Балтыйскае мора.
(артыкул цалкам…)

Аляксандар Шумілін — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Восьмы старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь (з 15 кастрычніка 2013 году). Доктар эканамічных навук (2016), дацэнт.

25 сакавіка 2014 году прапанаваў Савету міністраў Беларусі скараціць лік праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага разьвіцьця Беларусі на 2011—2015 гады, вызначаных на 2 апошнія гады, са 169 да 51. Шумілін патлумачыў: «Мы зьбіраемся сканцэнтраваць рэсурсы на рэалізацыі толькі тых праектаў, у якіх прагназуем рэальны эфэкт». 3 кастрычніка 2014 году дамовіўся з урадам Летувы пра фінансаваньне Эўрапейскай камісіяй распрацовак дасьледнікаў Беларусі ў рамках 7-гадовай праграмы Эўразьвязу па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020». У чэрвені 2017 году ў Маямі арганізаваў беларускую выставу высокіх тэхналёгіяў, наконт якой заўважыў: «За апошнія 15 гадоў, а то і больш, гэта першы раз, калі нашыя беларускія навукоўцы змогуць прэзэнтаваць свае дасягненьні на амэрыканскім рынку». 13 траўня 2017 году падпісаў Пагадненьне зь Кітаем «Аб стварэньні і арганізацыі дзейнасьці сумеснага цэнтру інкубаваньня інавацыйных праектаў». 22 траўня 2018 году падпісаў Пагадненьне зь Ізраілем «Аб навукова-тэхнічнай супрацы». 5 чэрвеня 2019 году падпісаў Мэмарандум аб супрацы з Сусьветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасьці.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (16—30 красавіка)

Гэты дзень у гісторыі

Ганна Габсбург

31 траўня: Сусьветны дзень бяз тытуню

  • 1279 да н.э.Рамзэс II зрабіўся фараонам Эгіпту
  • 1223 — у бітве на Калцы мангольскія захопнікі разьбілі злучанае руска-палавецкае войска
  • 1592кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза ажаніўся з Ганнай Габсбург (на выяве)
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі арыштавалі аднаго зь лідэраў выступленьня Аляксандра Аскерку
  • 1894 — амэрыканскі лекар Джон Харві Келаг запатэнтаваў кукурузныя камякі
  • 1961 — абвяшчэньне незалежнасьці Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі ад Вялікабрытаніі
  • 1996 — у Іркуцку (Сыбір, Расея) утварылася Таварыства беларускае культуры імя Івана Чэрскага
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.