26.08.2019
Сябры, вітаем вас на нашым абноўленым сайце!
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу “Саюза вызвалення Беларусі” падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы “Фашысты” і “Арганізатары” скрозь прызму агентурных данясенняў.
Тэма нумару – мабільнікі. У часопісе: класны комікс “Прыгоды на Паўночным востраве”, цікавінкі пра смартфоны, крутая настолка “Вясёлы чат”, заданні, цікавы хімічны дослед “Траўленне металаў”. А таксама: самы дарагі смартфон, спаборніцтва ў кіданні мабільнікаў, “Кемікі”, гульня “Знайдзіце 20 адрозненняў”, конкурс малюнкаў і фотак.
У кнігу паэзіі Людмілы Шчэрбы “Я пакідаю сонца тут...” увайшлі выбраныя вершы розных гадоў — з 1990-х па 2020-ы. Размаітыя па тэматыцы, гучанні і настроі, яны ўтвараюць цэласны мастацкі свет — пранізліва шчыры і прачулы, у якім кожны знойдзе праменьчык для сябе.
Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся ў ягоных зборніках, а таксама сяброўскіх прысвячэнняў і эпіграм.
Аўтары нумару: Анатоль Брусевіч, Віктар Казько, Леанід Левановіч, Уладзімір Някляеў, Людміла Паўлікава-Хейдарава, Дзмітро Паўлычка, Кастусь Тарасаў і іншыя.
Другая кніга рамана “Беларускі палкоўнік” – гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час “крывавага патопу” 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея – усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою…
Тэма нумару: Жыгімонт і Барбара. Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Андрэй Дынько, Ірына Рубан, Андрэй Акушка, Аляксандр Мілінкевіч, Сяргей Астанковіч, Надзея Вусава, Аляксандр Белы, Андрэй Дзмітранок, Аляксандр Гелагаеў, Вольга Іванова, Юры Тамковіч, Васіліна Міцкевіч, Аляксандр Пашкевіч ды іншыя.
“Мама Му на горцы” – летняя гісторыя пра прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача на возеры. Гэтым разам Мама Му спрабуе з’ехаць з горкі ў ваду, але раптам горка выгінаецца, і дзеці не змогуць больш на ёй катацца. Крумкач спрабуе прыдумаць цэлы план, як адрамантаваць горку, але Мама Му робіць нешта, што Крумкач зусім не чакае.
Кніга "Смак беларускай кухні" ўключае тэкст на трох мовах: беларуская, руская і англійская. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 рэцэптаў напояў. У залежнасці ад таго, што звычайна елі і пілі беларусы розных станаў зімой, вясной, летам і восенню, рэцэпты кнігі размеркаваныя па сезонах. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, апісаннем інгрэдыентаў і тэхналогіяй гатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.
”Мама Му на санках” – гэта зімовая гісторыя пра тое, як Мама Му хоча паспрабаваць з’ехаць з гары на санках, бо яна бачыла, як весела дзецям куляцца ў снезе. Аднак яе сябар Крумкач лічыць, што каровы не катаюцца на санках, а ў снезе можна пакуляцца і без іх.
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн.
Няма на складзе
Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе… Адам Станкевіч — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.
Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана, амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна...
Няма на складзе
Гэтая кніга — для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
зьніжка
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.