Кінаконг. Кіно па-беларуску

Кінаконг. Кіно па-беларуску
КІНО НА ПАСХУ ДЛЯ ЎСЁЙ СЯМ'І «Я магу толькі марыць»: кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей 👨👩👧👦 Гэта кіно пра ўзнікненне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў спеў, які скарыў сэрцы слухачоў. З мільёнамі прададзеных копіяў, спеў «I can only imagine» стаў тройчы плацінавым, узначаліў хіт-парады і названы найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам у сучаснай гісторыі. 🎶 Але перад ягоным стварэннем аўтару давялося прайсці праз многія жыццёвыя вып
Паглядзіце, у колькіх гарадах ужо адбыліся паказы фільмаў на беларускай мове! 😀  👍 👍👍  — калі беларуская твая родная мова
Кіно па-беларуску ў Гродна! 2 і 3 сакавіка ў гарадзенскім кінатэатры «Космас» адбудуцца паказы знакамітага фільма «Хронікі Нарніі» па-беларуску! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Пачатак сеансаў а 16:00. Квіткі можна набыць тут: http://kinoteatr.megamag.by/newsdesk_info.php?newsdesk_id=4195
🎄Класічны «Адзін дома» завяршае калядны кінамарафон. Спяшайцеся, засталося зусім мала квіткоў! 11-13 студзеня ў кінатэатрах “Масква” і velcom cinema адбудуцца паказы вядомай каляднай камедыі. Знаёмыя кожнаму з дзяцінства героі загавораць па-беларуску! Прыходзьце і запрашайце сяброў: afisha.tut.by/film/adzin-doma
Мы зноў трапілі ў топ-5 найбольш наведвальных фільмаў за мінулы тыдзень з «Неверагодным містарам Фоксам». Дзякуй усім, хто прыйшоў і дапамагаў нам лайкамі-рэпостамі🤗
🦊Супервясёлы мульт «Неверагодны містар Фокс» па-беларуску! 22-25 лістапада глядзіце гэту цудоўную стужку ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. Мультфільм распавядае пра бацьку лісінага сямейства і прыгоды, у якія ён трапляе з-за сваіх выхадак. Унікальная мультыплікацыя стваралася ўручную! Прыходзьце і запрашайце сяброў: https://afisha.tut.by/film/fox
Найлепшы калядны фільм па-беларуску ў кінатэатрах! 5-7 студзеня ў кінатэатры «Масква» адбудуцца паказы легендарнай стужкі «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб». Cумесна з фільмам мы прэзентуем першы беларускі пераклад аднайменнай кнігі, паводле якой ён зняты. Не прапусціце гэтую знакавую падзею! Набыць квіткі можна тут: kino.bycard.by/movie/narnia
Калі вы яшчэ не вырашылі, ці пойдзеце на паказ фільма «Жонка наглядчыка заапарка», гэты пост для вас. 5 прычынаў схадзіць на «Жонку наглядчыка заапарка»: - У аснове фільма ляжыць рэальная гісторыя. Праз гэта вы па-сапраўднаму пражываеце сюжэт стужкі. - Галоўныя ролі выконваюць зорныя галівудскія акцёры Джэсіка Чэстэйн і Даніэль Бруль. Згадка іх іменаў не проста фарс: у гэтым фільме яны дэманструюць сапраўднае майстэрства. - Гэта апошні фільм па-беларуску ў гэтым годзе, які вы зможаце паг
Show more
About page
Films & TV, Minsk, Belarus
Мы займаемся прафесійнай агучкай кіно на нашу родную беларускую мову. Гэтыя фільмы глядзяць у кінатэатрах ужо тысячы беларусаў. Далучайся і ты!