Facebook

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Facebook
Facebook.svg
URL: www.facebook.com
Тып сайта: сацыяльная сетка
Рэгістрацыя: бясплатная
Уладальнік: Марк Цукерберг - 24%
Аўтар: Марк Цукерберг і інш.
Пачатак працы: 4 лютага 2004

Facebook (чытаецца як [ˈfeɪsˌbʊk] ці Фэйсбук) — найвялікшая сацыяльная сетка, заснаванная ў 2004 годзе Маркам Цукербергам і яго суседзямі па пакоі падчас навучання ў Гарвардскім універсітэце[1]. Дзякуючы свайму сайту Марк Цукерберг у 23 гады стаў самым маладым міліярдэрам у свеце[2].

Першапачаткова вэб-сайт быў названы thefacebook.com, але пазней быў зменены на сучасны варыянт facebook і дасяжны толькі для студэнтаў гэтага ўніверсітэта. Аднак затым дасяг быў пашыраны для іншых універсітэтаў Бостана, а пасля і для студэнтаў усіх навучальных устаноў ЗША, якія маюць электронны адрас у дамене .edu. Пачынаючы з верасня 2006 года сайт быў адкрыты для ўсіх карыстальнікаў ва ўзросце ад 13 год. Аўдыторыя Facebook перавышае 700 мільёнаў карыстальнікаў[3].

Даход Facebook за 2009 год паводле ўласнай ацэнцы кампаніі склаў 700 млн долараў ЗША[4].

Па стане на ліпень 2011 года ў Facebook было зарэгістравана 299 тыс. карыстальнікаў з Беларусі (103 месца ў спісе краін). Сярэдняя пранікненне склала 3,11 % ад насельніцтва Беларусі, а сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту — 6,75 %[5].

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Facebook дазваляе ствараць профіль з фотаздымкамі, запрашаць сяброў, дасылаць паведамленні, змяняць свой статус. Facebook таксама дае магчымасць ствараць суполкі па зацікаўленасцях.

У 2007 годзе Facebook абвясціў ініцыятыву, якая дазваляе пабочным праграмістам ствараць праграмы для пэўных паслуг і зарабляць на гэтым[6]. Дадзеная акцыя дазваляе інтэграваць шматлікія функцыі (гульні, прылады абмену музыкай ды відэа), што ў сваю чаргу, стымулявала актыўнасць карыстальнікаў.

Facebook прапаноўвае мноства функцый, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць камунікаваць і ўзаемадзейнічаць адзін з адным. Трымальнікі акаўнтаў могуць кантраляваць узровень дасягу да прыватнай інфармацыі, якая апублікаваная ў профілі, а таксама вызначаць, хто мае дасяг да той ці іншай часткі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]