Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Полацак у 1812, 1912 і 2006 гг. Зьнішчэньне гістарычна-архітэктурных каштоўнасьцяў места супольнымі намаганьнямі Расейскай імпэрыі і СССР: да 1865 г. расейскія ўлады зьнішчылі касьцёл францішканаў, да 1912 г. — манастыр базылянаў; у 1940-я гг. савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл і кляштар дамініканаў і часткова зруйнавалі касьцёл бэрнардынаў, у 1964 г. — узарвалі касьцёл езуітаў.

Русіфікацыя Беларусі, дакладней маскалізацыя або расеізацыя — мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры.

Ажыцьцяўленьню палітыкі русіфікацыі папярэднічала працяглая вайсковая агрэсія Маскоўскай дзяржавы, якая імкнулася захапіць Вялікае Княства Літоўскае. Па дасягненьні гэтай мэты русіфікацыйная палітыка з боку ўладаў Расейскай імпэрыі на захопленай этнічнай тэрыторыі беларусаў выявілася ў насаджэньні расейскай мовы і культуры, забойстве, высылцы і праўнай дыскрымінацыі беларусаў, засяленьні краю расейцамі, экспансіі Маскоўскай царквы, штучным зьніжэньні адукацыйнага ўзроўню мясцовага насельніцтва, зьнішчэньні помнікаў архітэктуры і насаджэньні мураўёвак, перайменаваньнях паселішчаў, вуліцаў і пляцаў. Па распадзе Расейскай імпэрыі з прыходам да ўлады ў СССР Сталіна русіфікацыя аднавілася з новай сілай: афіцыйную беларускую мову штучна наблізілі да расейскай і паступова выціснулі з сфэраў адукацыі, навукі і культуры, большую частку адукаваных беларусаў вынішчылі фізычна або маральна, у местах і мястэчках зьнішчылі беларускую тапаніміку і значную частку помнікаў гісторыі і архітэктуры. Пры гэтым працягвалася насаджэньне расейскай мовы і культуры, актыўнае перасяленьне расейцаў у Беларусь. Па распадзе СССР русіфікацыя зноў аднавілася з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, калі той пазбавіў бел-чырвона-белы сьцяг разам з гербам «Пагоня» статусу афіцыйных дзяржаўных сымбаляў і надаў дзяржаўны статус расейскай мове. Таксама за ім бесьперапынна зьніжаецца доля беларускамоўнай адукацыі, беспакаранна руйнуюцца помнікі сакральнай архітэктуры Беларусі, дыскрымінуюцца беларускамоўныя грамадзяне. Разам з тым прыкладна з 2010 году адзначаецца частковае прыпыненьне некаторых русіфікацыйных працэсаў.
(артыкул цалкам…)

Эмблема

Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Рэспублікі Беларусь (ДКСЭ Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, заснаванае ў ліпені 1993 году ў якасьці Дзяржаўнай судова-мэдыцынскай экспэртызы.

Паводле Закону «Аб ДКСЭ РБ» 2015 году, падпарадкоўваецца прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь. Дзяржкамітэт судэкспэртызаў сярод іншага:

  • праводзіць судовыя экспэртызы па крымінальных і цывільных справах, справах аб адміністратыўных правапарушэньнях, гаспадарчых справах, матэрыялах праверак па заявах аб злачынствах;
  • праводзіць дасьледаваньні па матэрыялах дзяржаўных органаў, якія ў тым ліку ажыцьцяўляюць дазнаньне, апэратыўна-вышуковую дзейнасьць, дзяржаўных органаў і іншых арганізацыяў, якія ажыцьцяўляюць наглядальную дзейнасьць;
  • праводзіць экспэртызы па зваротах грамадзянаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў;
  • праводзіць мерапрыемствы па падтрыманьні на належным узроўні якасьці і своечасовасьці правядзеньня экспэртных дасьледаваньняў;
  • вядзе крыміналістычныя ўлікі і калекцыі;
  • ажыцьцяўляе забор органаў і тканак у памерлага донара пры адсутнасьці ў яго кровазвароту і дыханьня;
  • ажыцьцяўляе нагляд за якасьцю аказаньня мэдыцынскай дапамогі арганізацыямі аховы здароўя незалежна ад формаў уласнасьці і ведамаснай падначаленасьці.

(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 студзеня)

Гэты дзень у гісторыі

Жыровіцкі кляштар

27 красавіка:

  • 1509 — папа рымскі Юліюс II адлучыў ад Касьцёла Вэнэцыю
  • 1613 — заснаваньне грэка-каталіцкага (вуніяцкага) кляштару ў Жыровічах (на выяве)
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: войскі Вялікага Княства Літоўскага пад камандай Стэфана Грабоўскага атрымалі перамогу над расейцамі
  • 1906 — адбылося першае паседжаньне Дзяржаўнае думы Расейскае імпэрыі
  • 1919 — польскія войскі занялі Горадню, дзе знаходзіўся ўрад Беларускае Народнае Рэспублікі і беларускае войска
  • 1945Беларусь прынялі ў склад дзяржаваў-заснавальніцаў ААН
  • 1966Андрэй Грамыка зрабіўся першым савецкім дзеячом, якога прыняў Папа Рымскі
  • 1967 — адкрыцьцё Сусьветнае выставы ў Манрэалі
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.