Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Дзяржаўная установа “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” з’яўляецца рэспубліканскім дзяржаўным архівам і навукова-даследчым і метадычным цэнтрам па працы з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Архіў уваходзіць у сістэму дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь і непасрэдна падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Заснавальнік архіва – Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці архіва з’яўляецца назапашванне, захаванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду за перыяд з канца XIV стагоддзя па 1917 год.