Новая версия сайта | ||||
Национальный |
||||
Новости |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
28 верасня 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя 4-га тома навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара Г). Перад гасцямі выступілі дырэктар НГАБ Д.У. Яцэвіч, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І. Адамушка, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Жаўняркевіч, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С. Макарэвіч, галоўны архівіст аддзела выкарыстання дакументаў НГАБ У.М. Дзянісаў.
5–10 сентября 2016 г. в г.Сеуле (Южная Корея) проходил Международный конгресс архивов. В работе Конгресса приняли участие более 2000 архивистов из 114 стран мира. Белорусскую делегацию на конгрессе представляли директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И.Адамушко, директор Национального архива Республики Беларусь В.И.Кураш и директор Национального исторического архива Беларуси Д.В.Яцевич.
Со 2 по 4 августа 2016 г. Национальный архив Финляндии с официальным визитом посетила делегация архивистов Беларуси под руководством директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И.Адамушко. В состав делегации входили директор Национального архива Республики Беларусь В.И.Кураш и директор Национального исторического архива Беларуси Д.В.Яцевич.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў чацвёрты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (Літара «Г»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 306 шляхецкіх родаў з Мінскай губерні, што падавалі дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГАБ.
26 мая 2016 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя выдання «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гадоў: біяграфічны слоўнік (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)».
19–20 мая 2016 г. в г. Варшаве (Польша) состоялась XVI Международная конференция архивов стран Центральной и Восточной Европы из цикла Colloquia Jerzy Skowronek dedicata, посвященная «сложным» вопросам истории и роли архивов в их освещении. В мероприятиях приняли участие архивисты из Беларуси, Болгарии, Боснии и Герцеговины, Казахстана, Литвы, Латвии, Молдовы, Польши, России, Румынии, Узбекистана, Украины, Эстонии. Национальный исторический архив Беларуси представляла ведущий научный сотрудник отдела использования документов и информации О.В.Долотова, которая выступила с докладом на тему: «Интеллигенция и режим монархической реакции 1905–1914 гг. в документальной памяти Беларуси».
26 мая 2016 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гадоў: біяграфічны слоўнік (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)». Кніга ўтрымлівае больш за 7 тысяч біяграм, у якіх змяшчаюцца звесткі пра асоб, звязаных з падзеямі паўстання 1863–1864 гг.: дзейнасць у складзе паўстанцкіх атрадаў, удзел у баявых дзеяннях, абставіны паланення і знаходжання пад следствам і судом, ступень накладзенага пакарання, асобныя акалічнасці жыцця ў ссылцы, а таксама вяртання на радзіму ў выпадку атрымання амністыі. Слоўнік – вынік некалькіх гадоў архіўных пошукаў. Праца па выяўленні і апрацоўцы дакументаў і напісанні тэксту выканана загадчыкам аддзела публікацыі дакументаў Дзмітрыем Матвейчыкам.
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание на изменения графика работы НИА Беларуси в мае 2016 г. 9, 10 мая 2016 г. – архив и читальный зал архива не работает. Администрация
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі» адбылося пасяджэнне круглага стала «Еўрапейская дакументальная спадчына», арганізаванага ў супрацоўніцтве з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў г. Мінску. Удзел у мерапрыемстве прыняў дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, які выступіў з дакладам аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва паміж архіўнымі і музейнымі ўстановамі на прыкладзе НГА Беларусі з выкарыстаннем традыцыйных і лічбавых тэхналогій.
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана ў свет кніга «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гадоў: біяграфічны слоўнік (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». Кніга ўтрымлівае больш за 7 тысяч біяграм, у якіх змяшчаюцца звесткі пра асоб, звязаных з падзеямі паўстання 1863–1864 гг.: дзейнасць у складзе паўстанцкіх атрадаў, удзел у баявых дзеяннях, абставіны паланення і знаходжання пад следствам і судом, ступень накладзенага пакарання, асобныя акалічнасці жыцця ў ссылцы, а таксама вяртання на радзіму ў выпадку атрымання амністыі. Слоўнік падрыхтаваны на падставе больш за 750 спраў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, якія адлюстроўваюць падзеі паўстання пераважна на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Для зручнасці карыстання слоўнік забяспечаны асабовым і геаграфічным паказальнікамі, а таксама спісам выкарыстаных крыніц. Слоўнік – вынік некалькіх гадоў архіўных пошукаў. Праца па выяўленні і апрацоўцы дакументаў і напісанні тэксту выканана загадчыкам аддзела публікацыі дакументаў Дзмітрыем Матвейчыкам. Падрыхтоўка і выданне кнігі здзейснена ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь». Набыць зборнік можна ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (тэл. 8 (017) 286 76 90).
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены трынаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках пабачыла свет больш за 20 артыкулаў, прысвечаных разнастайным пытанням гісторыі Беларусі, архівазнаўству, крыніцазнаўству і генеалогіі, апублікаваны некаторыя гістарычныя дакументы з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама змешчаны рэцэнзіі на некалькі навуковых выданняў. Зборнік традыцыйна прызначаецца для беларускіх гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі. Набыць зборнік можна ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (тэл. 8 (017) 286 76 90). Гл. зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». Выпуск ХIII
17 декабря 2015 г. Национальный исторический архив Беларуси принял участие в Республиканской благотворительной акции «Наши дети». В рамках акции поддержка оказана Социально-педагогическому центру Смолевичского района. Также от лица архивистов воспитанникам центра были вручены новогодние подарки.
16 снежня 2015 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага Савета, на якім былі рэкамендаваны да публікацыі зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (выпуск 13), выданні «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства: биобиблиографический справочник (1795–1917 гг.)», «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гг.: біяграфічны слоўнік (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)», «Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 4, літ. Г) і манаграфія З.В. Антановіч «Архівы Магілёўскай і Мінскай рымска-каталіцкіх кансісторый: гісторыя, структура, склад дакументаў (1782–1918 гг.)» .
Таксама былі заслуханы справаздачы аб распрацоўцы планавых навуковых тэм «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў» і «Беларусь у актавых кнігах XVI–XVIII стст.» і зацверджаны планы-праспекты зборнікаў «Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. з Беларусі і Літвы ў эміграцыі: біяграфічны слоўнік», «Уездные предводители дворянства Минской губернии (1795–1917 гг.)», ілюстраванага альбома «Слуцк на старых планах», ілюстраванага зборніка «Пергаментныя дакументы перыяду Вялікага княства Літоўскага ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі».
10 снежня 2015 г. у г. Варшаве (Польшча) адбыўся круглы стол, прысвечаны падвядзенню вынікаў першага этапа супрацоўніцтва паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Музеем Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве. Удзел у мерапрыемстве прыняў намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў. На пасяджэнні круглага стала прысутнічалі дырэктар Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве П.Ясканіс, галоўны дырэктар дзяржаўных архіваў Польшчы У.Стэмпняк, намеснік галоўнага дырэктара дзяржаўных архіваў Польшчы А.Бернат, намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Д.Янішэўска-Якубяк, дырэктар Цэнтра беларускай культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Э.Я.Швайка і інш. У межах пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх, падпісаным паміж дзвюма ўстановамі 10 чэрвеня 2015 г., НГА Беларусі было праведзена сканаванне часткі карэспандэнцыі каралевы Марыі-Казіміры з фонда 695 «Архіў Сабескіх у Алаве». На бліжэйшы час запланавана падрыхтоўка гэтых дакументаў да публікацыі. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны разгорнутыя інфармацыйныя буклеты аб сумесным праекце дзвюх устаноў на беларускай, польскай, англійскай і французскай мовах.
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание на изменения графика работы НИА Беларуси. Администрация
Уважаемые посетители! Сообщаем, что 25 ноября 2015 г. читальный зал архива возобновляет свою работу. Администрация
10–14 лістапада 2015 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў прымаў удзел у Студыйных днях, прысвечаных вывучэнню дакументальнай спадчыны Уніяцкай Царквы, якія праходзілі ў Ватыкане. Пад час Студыйных дзён адбыліся сустрэчы з Генеральным архіварыўсам Кангрэгацыі айцоў марыянаў у Рыме Вальдэмарам Карпуком, дырэктарам Архіва Кагрэгацыі Усходніх цэркваў у Ватыкане Джанпаола Рыгоцці, дырэктарам Генеральнага архіва ордэна базыльянаў у Рыме Парфірыем Підручным. У ходзе сустрэчы з сакратаром Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў архіепіскапам Кірылам Васілём былі абмеркаваны магчымасці працы беларускіх даследчыкаў у архівах Ватыкана.
15 кастрычніка 2015 г.у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя выданняў архіва, якія пабачылі свет у бягучым годзе: манаграфія «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.» і архіўны даведнік «Картографические материалы в Национальном историческом архиве Беларуси. Минская губерния».
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что в связи с проведением ремонтно-строительных работ со 2 ноября 2015 г. читальный зал архива временно не работает. Приносим свои извинения за доставленные неудобства. О возобновлении работы читального зала будет сообщено дополнительно. Администрация
6-8 октября 2015 г. в г.Казань (Российская Федерация) состоялась XVI Общая конференция Евро-Азиатского регионального отделения Международного совета архивов (ЕВРАЗИКА) и очередное заседание Консультативного совета руководителей государственных архивных служб стран – участниц СНГ, в которых приняли участие делегации архивистов Армении, Беларуси, Казахстана, Кыргызстана, Молдовы, России, Узбекистана, а также в качестве наблюдателей – представители архивных служб Республики Польша и Финляндии.
15 кастрычніка 2015 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя выданняў архіва, якія пабачылі свет у 2015 г. «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.» (аўтар Д.В.Лісейчыкаў). Кніга складаецца з дзвюх частак – манаграфічнага тэкста і біяграфічных артыкулаў. У кнізе разглядаецца гісторыя фарміравання сацыяльнага пласта (страты) ўніяцкага духавенства беларуска-літоўска-латышскіх зямель у XVI–XIX ст. У аснову даследавання пакладзены метад прасапаграфіі – стварэнне т.зв. калектыўных біяграфій. Біяграфічныя артыкулы ўтрымліваюць звесткі аб жыцці і дзейнасці 8480 прадстаўнікоў духавенства ў 1826 парафіях. Для напісання працы былі выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архівасховішчаў Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі. «Картографические материалы в Национальном историческом архіве Беларуси: Минская губерния», які з’яўляецца першым досведам архіва ў галіне выдання адпаведных картаграфічных дакументаў. Над даведнікам на працягу некалькіх гадоў працаваў шэраг архіўных работнікаў – Г.М.Мажэйка, Г.М.Кутукова, М.А.Крывіцкі, С.М.Рындзін, С.Я.Трацэўская і С.М.Хлябіч. Яна ўтрымлівае апісанні 3873 картаграфічных дакумента фонда «Калекцыя тапаграфічных карт і планаў вёсак, сёл, маёнткаў Мінскай губерні", а таксама каляровыя рэпрадукцыі 64 найбольш цікавых дакументаў. Абедзве кнігі суправаджаюцца каляровым ілюстрацыйным дадаткам і разгорнутым навукова-даведачным апаратам. Падрыхтоўка і выданне кніг здзейснена ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь». Кантактныя асобы:
24-26 сентября 2015 г. в г. Любляне (Республика Словения) под эгидой международной организации «Форум славянских культур» и Архива Республики Словения прошла 1-я научная конференция национальных (государственных) архивов славянских государств, посвященная событиям Первой мировой войны. В работе конференции принял участие директор Национального исторического архива Беларуси Яцевич Д.В., который представил доклад на тему: «Первая мировая война в документах Национального исторического архива Беларуси». Форум славянских культур – международная организация, объединяющая представителей культуры, образования, архивов и науки государств, население которых говорит на славянских языках. Штаб-квартира Форума находится в г.Любляне. В его работе в качестве полноправных членов или наблюдателей принимают участие представители 13 славянских государств: Беларуси, Болгарии, Боснии и Герцеговины, Македонии, Польши, России, Сербии, Словакии, Словении, Украины, Хорватии, Черногории и Чехии. В рамках конференции прошла презентация сборника документов «Беларусь в годы Первой мировой войны», подготовленного Национальным историческим архивом Беларуси к 100-летию начала Первой мировой войны.
1 сентября 2015 г. в рамках визита в Республику Беларусь Начальника направления по развитию и связи с Россией и странами бывшего СССР, руководителя проекта по микрофильмированию Национального архива Финляндии, профессора Дмитрия Фролова состоялась встреча с директором Национального исторического архива Беларуси Д.В.Яцевичем. В ходе встречи были обсуждены вопросы двухстороннего сотрудничества и перспективы реализации совместных проектов.
15 ліпеня 2015 г. на дзяржаўнае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ксяндзом-пробашчам касцёла ў в. Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці Юзафам Мельдзюком і навуковым кіраўніком рэстаўрацыі касцёла Алесем Пушкіным быў перададзены фрагмент архіва касцёла, адшуканы ў час правядзення рэстаўрацыйных работ. Сярод знойдзеных дакументаў маюцца метрычныя кнігі за 1826-1832 гг., кнігі перадшлюбных экзаменаў за 1862-1927 гг., інвентары за 1922–1932 гг., спавядальная ведамасць за 1909 г., чарцяжы ўнутранага і знешняга ўбранства касцёла другой паловы ХІХ – першай трэці ХХ стст. і інш. З дакументаў будзе ўтвораны асобны фонд Вішнеўскага касцёла. Згаданыя матэрыялы адлюстроўваюць гісторыю Вішнеўскай парафіі больш як за стагоддзе, запаўняюць своеасаблівы «прабел» у вывучэнні народанасельніцтва гэтага рэгіёну (у НГА Беларусі маюцца выбарачна захаваныя метрычныя кнігі названага касцёла за 1900-1938 гг.). Адміністрацыя НГА Беларусі выказвае шчырую падзяку ксяндзу-пробашчу Юзафу Мельдзюку і навуковаму кіраўніку рэстаўрацыі Алесю Пушкіну за клопат па захаванні дакументальнай спадчыны нашай краіны.
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что в связи с предстоящим праздничным и выходным днем: Администрация
10–12 чэрвеня 2015 г. адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам дырэктара Д.У.Яцэвіча ў Музей Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча). У афіцыйнай сустрэчы, прысвечанай перспектывам супрацоўніцтва архіўных і музейных устаноў Беларусі і Польшчы, прынялі ўдзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, дырэктар Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве П.Ясканіс, намеснік галоўнага дырэктара дзяржаўных архіваў Польшчы А.Бернат, намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Д.Янішэўска-Якубяк, дырэктар Цэнтра беларускай культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Э.Я.Швайка і інш.
2–4 чэрвеня 2015 г. у г. Гродна адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у ходзе якой удзельнікі разгледзелі пытанні работы дзяржаўных архіваў па аказанні архіўных паслуг грамадзянам і юрыдычным асобам. У рамках сустрэчы адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дэлегацыю беларускіх архівістаў узначальваў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, расійскую дэлегацыю – кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі А.М.Арцізоў. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўнай службы Рэспублікі Казахстан. У мерапрыемствах таксама прыняў удзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, які выступіў з дакладам «Дзейнасць Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі па аказанні паслуг грамадзянам і арганізацыям». У ходзе сустрэчы яе ўдзельнікі азнаёміліся з работай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна і Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Раздзел АРТЫКУЛЫ
Раздзел АРТЫКУЛЫ
Рубрыка ВЫСТАВЫ
В Национальном историческом архиве Беларуси в рамках праздничных мероприятий, посвященных 70-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне, состоялась встреча с ветераном войны, бывшим работником архива – Трубниковым Николаем Михайловичем. Директор НИА Беларуси Яцевич Д.В. от лица всего коллектива архива поздравил ветерана с 70-летним юбилеем Великой Победы. Николаю Михайловичу Трубникову, многие годы отдавшему работе в архиве, были вручены памятные подарки.
Раздзел АРТЫКУЛЫ
28 красавіка 2015 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адамушка У.І. і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Яцэвіча Д.У. з дырэктарам Інстытута Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (г.Вашынгтон, ЗША) Мэцью Ражанскім. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні захавання дакументальнай гістарычнай спадчыны. Мэцью Ражанскі быў азнаёмлены з гісторыяй і фондамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
17–19 сакавіка 2015 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя польскіх навукоўцаў у складзе намесніка дырэктара Музея палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча) Веслава Маляўскага і доктара Кшыштафа Касаржэцкага. У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам архіва абмяркоўвалася пытанне заключэння доўгатэрміновага пагаднення паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Музеем палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання і папулярызацыі дакументальнай спадчыны роду Сабескіх, якая захоўваецца ў НГА Беларусі.
Уважаемые граждане! В соответствии с Прейскурантом на работы и услуги, выполняемые НИА Беларуси, утвержденным приказом директора НИА Беларуси 16.03.2015 № 12, установлена новая стоимость на выполняемые работы и услуги. Cо стоимостью на выполняемые НИА Беларуси работы и услуги можно ознакомится здесь
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что в связи с предстоящими праздниками: Администрация
Раздел АРТЫКУЛЫ
Рубрика «Новые поступления» дополнена сведениями о документах, переданных на государственное хранение из других архивных учреждений в 2014 году
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены дванаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках пабачыла свет больш за 30 артыкулаў, прысвечаных разнастайным пытанням гісторыі Беларусі, архівазнаўству, крыніцазнаўству і генеалогіі, апублікаваны некаторыя гістарычныя дакументы з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама змешчаны рэцэнзіі на некалькі навуковых і навукова-папулярных выданняў. Зборнік традыцыйна прызначаецца для беларускіх гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі. Набыць зборнік можна ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (тэл. 8 (017) 286 76 90). Гл. зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». Выпуск ХII
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны ў свет зборнік «Дакументальная спадчына Беларусі XIV–ХХ стагоддзяў». Гэта – матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, якая была праведзена 26 чэрвеня 2013 г. з нагоды 75-гадовага юбілею архіва. У зборніку пададзены тэксты дакладаў удзельнікаў канферэнцыі, праведзенай у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 26 чэрвеня 2013 г. Зборнік складаецца з 31 артыкула, падрыхтаванага ўдзельнікамі канферэнцыі, і падзелены на 4 раздзелы – «Актуальныя праблемы вывучэння гісторыі Беларусі», «Архіўныя крыніцы і крыніцазнаўства», «Лёсы архіўных скарбаў Беларусі», «Сучасныя тэндэнцыі і праблемы архівазнаўства» – у адпаведнасці з аднайменнымі секцыямі, у межах якіх адбывалася праца на канферэнцыі. Спектр узнятых беларускімі даследчыкамі пытанняў дастаткова шырокі — гісторыя архіўнай справы ў Беларусі і лёс дакументальнай спадчыны, выкарыстанне ў навуковых распрацоўках асобных крыніц і іх комплексаў, дасягненні і праблемы развіцця айчыннай архіўнай справы і гістарыяграфіі на сучасным этапе і інш. Зборнік, несумненна, выкліча цікавасць у прафесійных гісторыкаў, спецыялістаў архіўнай справы, дакументазнаўцаў, рэстаўратараў і ўсіх аматараў айчыннай гісторыі. Набыць зборнік можна ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (тэл. 8 (017) 286 76 90).
Рубрика ВЫСТАВКИ
Рубрика ВЫСТАВКИ
Рубрика АРХИВНЫЕ СПРАВОЧНИКИ Раздел ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ ДАТЫ Дададзены "Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2015 г."
Раздзел АРТЫКУЛЫ
Рубрика ВЫСТАВКИ
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание на то, что с января 2015 г. читальный зал Национального исторического архива Беларуси переходит на новый режим работы:
Администрация
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что в связи с предстоящими праздничными и выходными днями 25, 26, 28 декабря 2014 г., 1, 2, 4, 7 января 2015 г. архив и читальный зал архива не работает. Администрация
Рубрика СТАТЬИ
27 ноября 2014 г. в рамках визита в Республику Беларусь делегации г. Санкт-Петербурга во главе с губернатором Г.С.Полтавченко Национальный исторический архив Беларуси посетили председатель Архивного комитета г. Санкт-Петербурга Штукова С.В. и директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Адамушко В.И. В ходе визита С.В.Штукова познакомилась с основными направлениями работы НИА Беларуси, стороны также обсудили перспективные направления дальнейшего сотрудничества.
Раздзел АРТЫКУЛЫ
27 лістапада 2014 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да выдання зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (выпуск 12), зборнік «Дакументальная спадчына Беларусі XIV–XX стагоддзяў: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі», даведнік «Картографические материалы в Национальном историческом архиве Беларуси», манаграфія «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія уніяцкага духавенства 1596–1839 гг.». Таксама былі зацверджаны планы-праспекты зборніка «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гг.: біяграфічны слоўнік (на падставе матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)» і даведніка «Губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства Минской губернии: биографический справочник».
Шаноўныя калегі! Тэрміны здачы артыкулаў да 30 чэрвеня 2015 г., якія просьба дасылаць альбо прыносіць па адрасу: 220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 30, Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, тэл. 392-64-58, archivaryus@niab.by Правілы для аўтараў «Архіварыуса» Cпампаваць інфармацыйны ліст аб падрыхтоўцы да выдання 13-га выпуска зборніка «Архіварыус» (файл *.pdf, памер 186 Kb )
Рубрика ВЫСТАВКИ
20–24 кастрычніка 2014 г. у г. Парыжы (Францыя) адбылася Міжнародная вышэйшая архіўная канферэнцыя (CISA) «Актуальныя праблемы архіўнай справы ў сучасным свеце». У ходзе канферэнцыі быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў развіцця архіўнай справы: стандартызацыя ў вобласці лічбавага архівавання, электронныя архівы на практыцы, архівы і лакальная гісторыя, арганізацыя выстаў і падрыхтоўка публікацый архіўных дакументаў у гонар 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, агляд будаўніцтва архіўных будынкаў, дэманстрацыя інтэрактыўных баз дадзеных і онлайн-праектаў, якія змяшчаюць копіі архіўных дакументаў.
16 октября 2014 года на базе учреждения «Государственный архив Витебской области» завершился второй заключительный этап республиканского конкурса «Лучший архивист Беларуси», организованный Департаментом по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь совместно с общественным объединением «Белорусское общество архивистов». Первый этап конкурса проводился заочно по конкурсным работам участников. На втором этапе конкурсанты выполнили теоретические и практические задания по основным направлениям архивного дела.
16 кастрычніка у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя навуковага выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (том 3, літара В). Перад гасцямі выступілі дырэктар НГАБ Д.У. Яцэвіч, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Р.С. Жаўняркевіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай работы Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі С.А. Рыбчонак, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Новага і Навейшага часу гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта В.С. Макарэвіч, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі А.Б. Доўнар, намеснік дырэктара НГАБ Д.В. Лісейчыкаў.
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что 6 октября 2014 г. читальный зал архива работает до 15:00. Администрация
23-25 сентября 2014 г. в г.Астане (Республика Казахстан) состоялась XV Общая конференция Евроазиатского регионального отделения Международного совета архивов (ЕВРАЗИКА) и очередное заседание Консультативного совета руководителей государственных архивных служб стран – участниц СНГ, в которых приняли участие делегации архивистов Армении, Беларуси, Казахстана, Кыргызстана, Молдовы, Монголии, России, Узбекистана. В составе белорусской делегации под руководством первого заместителя директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь О.В.Бирюковой в мероприятиях принял участие директор Национального исторического архива Беларуси Д.В.Яцевич.
11-12 сентября 2014 г. в г. Бресте состоялись встреча директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И.Адамушко с Генеральным директором государственных архивов Польши В.Стемпняком, в ходе которой обсуждались вопросы дальнейшего развития двусторонних отношений в архивной сфере и перспективы реализации совместных архивных проектов.
27 августа 2014 г. в рамках визита литовских архивистов в Республику Беларусь в Национальном историческом архиве Беларуси состоялась встреча с литовской делегацией в составе г-на Рамоюса Крауялиса, Главного архивиста Литвы, г-на Далюса Жижиса, директора Литовского государственного архива, и г-жи Виргинии Чиюнскене, директора Литовского государственного исторического архива. Во встрече также принял участие директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь Адамушко В.И.
Рубрика ВЫСТАВКИ
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что 12 июля 2014 г. читальный зал архива не работает - санитарный день. Администрация
Рубрыка ВЫСТАВЫ
2–5 июня 2014 г. в г.Нижнем Новгороде (Российская Федерация) состоялась профессиональная встреча архивистов Беларуси и России, а также совместное заседание коллегий Федерального архивного агентства России (Росархив) и Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь. Делегацию белорусских архивистов возглавлял директор Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь В.И.Адамушко, российскую делегацию – руководитель Федерального архивного агентства России А.Н.Артизов. В рамках встречи архивисты рассмотрели вопросы сохранности документов на различных видах носителей. В мероприятиях также принял участие директор Национального исторического архива Беларуси Д.В.Яцевич, который выступил с докладом на тему «Обеспечение сохранности документов в НИАБ».
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что в связи с предстоящими праздничными и выходными днями архив и читальный зал архива 3, 4, 5, 6 июля 2014 г. не работает. Администрация
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что с 1 июня по 31 августа 2014 г. читальный зал архива переходит на летний режим работы: понедельник–четверг: 9:00 – 17:00,пятница: санитарный день, суббота–воскресенье: выходной. Администрация
22 мая ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Беларусь в годы первой мировой войны (1914 – 1918)». Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Г.Р.Трусевіч, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.Л.Самовіч, намеснік дырэктара НГАБ Д.В.Лісейчыкаў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі А.П.Салаўянаў, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы С.С.Рудовіч, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта М.Ф.Шумейка, галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў НГАБ Ю.М.Снапкоўскі. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, а таксама шэраг даследчыкаў гісторыі грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў XIX ст., краязнаўцы, студэнты. Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі Першай сусветнай вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Рубрика СТАТЬИ
25 красавіка 2014 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Адамушка У.І. і дырэктара НГА Беларусі Яцэвіча Д.У. з дэлегацыяй Камісіі Злучаных Штатаў Амерыкі па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой на чале з яе старшынёй сп. Лэслі Уайс з удзелам часовага паверанага ў справах ЗША у Беларусі сп. Ітанам Голдрычам. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні магчымага дзвухбаковага супрацоўніцтва ў архіўнай сферы. Сп. Лэслі Уайс і члены амерыканскай дэлегацыі былі азнаёмлены з гісторыяй і фондамі НГА Беларусі, найбольш старажытнымі дакументамі, а таксама з выставай арыгіналаў дакументаў, прысвечанай знакамітым ураджэнцам Беларусі мастаку Марку Шагалу і скульптару Осіпу Цадкіну.
17 красавіка у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка «Паўстанне 1863–1864 гг. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі». Перад гасцямі выступілі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, дырэктар НГАБ Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інтытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В.Яноўская, дырэктар Польскага Інстытуту ў Мінску У. Дарашэўска, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ В.С.Макарэвіч, старшы навуковы супрацоўнік сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытуа гісторыі НАН Беларусі А.Э.Фірыновіч. Укладальнік зборніка – загадчык аддзела публікацыі дакуметаў НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Д.Ч.Матвейчык распавёў прысутным аб працы над кнігай, характары захоўваемых у НГАБ дакументаў, найбольш цікавых знаходках. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі імя Я.Коласа, а таксама шэраг даследчыкаў гісторыі грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў XIX ст., краязнаўцы, студэнты. Да прэзентацыі была падрыхтавана выстава арыгіналаў найбольш цікавых дакументаў па гісторыі паўстання 1863–1864 гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Уважаемые посетители! Обращаем Ваше внимание, что в связи с предстоящими праздничными и выходными днями архив и читальный зал архива 19, 29, 30 апреля, 1 мая 2014 г. не работает. Администрация
26 марта 2014 г. в г.Варшаве (Республика Польша) состоялось заседание Белорусско-Польской консультационной комиссии по вопросам историко-культурного наследия, в работе которой в составе белорусской делегации принял участие директор Национального исторического архива Беларуси Яцевич Д.В. На заседании комиссии были рассмотрены актуальные вопросы, связанные с сохранением историко-культурных ценностей обоих государств и сотрудничеством учреждений в области архивного, библиотечного дела, музейной деятельности. В ходе работы комиссии с руководителем Главной дирекции архивов Польши Владиславом Стемпняком обсуждены перспективы сотрудничества между Национальным историческим архивом Беларуси и Главным архивом древних актов (г.Варшава) в части организации обмена копиями архивных документов и стажировок работников архивов. Стороны договорились активизировать сотрудничество между архивными учреждениями двух стран в целях сохранения и изучения документального наследия.
21 сакавіка 2014 г. у Нацыянальнам гістарычнам архіве Беларусі адбылася сустрэча Другога сакратара Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Цуёсі Сато і дацэнта філіяла Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта ў г. Хакадатэ (Японія), доктара гістарычных навук спадарыні Юка Курата з дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвічам. У ходзе сустрэчы была праведзена экскурсія, ў ходзе якой госці азнаёміліся са структурай, гісторыяй і складам дакументаў архіва. Найбольшую цікавасць у японскай дэлегацыі выклікалі арыгіналы дакументаў, звязаных з раннімі гадамі жыцця і вучобы Іосіфа Антонавіча Гашкевіча, першага консула Расійскай імперыі ў Японіі, 200-годдзе з дня нараджэння якога сёлета шырока адзначаецца ў Беларусі і Японіі. У музеі г.Хакадатэ (Японія), універсітэт якога прадстаўляе спадарыня Юка Курата, маецца помнік нашаму славутаму земляку.
20 сакавіка 2014 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі у рамках культурна-асветніцкага праекту «Драма Першай сусветнай» адбылася прэзентацыя сігнальнага асобніка зборніка «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918): сборник документов». На мерапрыемстве выступілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзмітрый Яцэвіч і вядучы навуковы супрацоўнік Міхаіл Крывіцкі. У сваіх выступленнях яны адзначылі ўнікальнасць падобнага зборніка на постсавецкай прасторы і яго асноўныя характэрныя рысы. Выданне «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918): сборник документов» падрыхтавана супрацоўнікамі НГА Беларусі ў 2013 годзе і выпушчана ў свет у партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь». Зборнік з’яўляецца першай спробай масавага ўвядзення ў навуковы ўжытак крыніц па гісторыі гэтай важнай маштабнай падзеі ў сусветнай і айчыннай гісторыі з фондаў беларускіх архіваў. У яго ўключаны больш за 200 дакументаў адпаведнай тэматыкі. Афіцыйная прэзентацыя зборніка плануецца ў архіве ў красавіку 2014 г.
20 сакавіка 2014 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё сумеснай выставы «Іосіф Гашкевіч: дыпламат, вучоны-арыенталіст (да 200-годдзя з дня нараджэння)». Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі былі прадастаўлены копіі дакументаў, якія тычацца ранніх гадоў жыцця і вучобы Іосіфа Антонавіча Гашкевіча, першага консула Расійскай імперыі ў Японіі, складальніка першага японска-рускага слоўніка, распавядаюць аб складзе яго сям’і і сваяцкіх сувязях. Выяўленне дакументаў да выставы, а таксама выраб іх лічбавых копій праводзіла вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі І.Л.Вернер. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў. Лічбавыя копіі дакументаў НГА Беларусі аб жыцці і дзейнасці І.А.Гашкевіча з 16 сакавіка 2014 г. таксама экспануюцца ў будынку храма Свяціцеля Мікалая Японскага. Каардынатарам гэтай выставы з’яўляецца галоўны архівіст аддзелу публікацыі дакументаў НГА Беларусі В.В.Урублеўскі.
Раздзел АРТЫКУЛЫ
Уважаемые граждане! В соответствии с Прейскурантом на работы и услуги, выполняемые НИА Беларуси (для граждан и учреждений Республики Беларусь и других стран), утвержденным приказом директора НИА Беларуси 28.02.2014 № 27, установлена новая стоимость на выполняемые работы и услуги. Cо стоимостью на выполняемые НИА Беларуси работы и услуги можно ознакомится здесь
Выйшаў з друку адзінаццаты выпуск штогадовага перыядычнага выдання «Архіварыус», які традыцыйна рыхтуецца да друку аддзелам публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. На яго старонках асвятляецца шырокае кола пытанняў па гісторыі, архівазнаўстве, археаграфіі, крыніцазнаўстве і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплінах. Публікуюцца дакументы па сярэдневяковай, новай і найноўшай гісторыі Беларусі, агляды архіўных фондаў і біяграмы беларускіх архівістаў. У навуковы ўжытак уводзіцца шэраг новых, раней невядомых, дакументаў і фактаў. Гл. зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». Выпуск ХI
Рубрика «Новые поступления» дополнена сведениями о документах, переданных на государственное хранение из других архивных учреждений, а также от частных лиц в 2013 году
Рубрика АРХИВНЫЕ СПРАВОЧНИКИ Раздзел ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫЕ ДАТЫ Дададзены "Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі на 2014 г."
2004-2005 гг. | 2006 г. | 2007-2008 гг. | 2009 г. | 2010 г. | 2011 г. | 2012 г. | 2013 г.
|