Калумністыка

Апафеоз русіфікацыі? А можа, «момант ісціны»?

Калумніст Пільны Чытач распачынае палеміку і дае «жменьку крытычных заўваг на артыкул з кідкім і «смажаным» загалоўкам, дзе аўтар разважае пра маніпуляцыі гістарычнай памяццю ў Беларусі

Да чаго давялі лібэралізацыя зь беларусызацыяй, альбо Зьмена дэкарацыяў па-беларуску

Неабыякавыя грамадзяне напісалі куды трэба, і вось ужо ў Мінску мяняюць шыльды з лацінкай на кірылічныя. А што будзе, калі аднойчы гэтыя самыя неабыякавыя грамадзяне гэтаксама напішуць куды трэба, «што ўрокі беларускай мовы і літаратуры ня маюць для дзяцей аніякае практычнае карысьці, адно прышчапляюць (страшна сказаць!) нацыяналізм». Такім пытаннем задаецца Лявон Вольскі ў рубрыцы «Мама, не журыся!» на budzma.org



«Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства

Ці ёсць падставы для сьвяткавання 17 верасьня? Што насамрэч адбылося ў гэты дзень у 1939 годзе? Ці можна лічыць БССР напраўду «беларускай дзяржавай», і якая сувязь тых падзей з сёньняшняй сытуацыяй у Беларусі? Пра гэта разважае Лявон Вольскі ў тэксьце пра дзень народнага адзінства

Вандруем разам

Вандруем шляхамі Язэпа Драздовіча

Сёлета 13 кастрычніка споўнілася 135 год з дня народзінаў вядомага беларускага мастака, графіка, аднога з заснавальнікаў беларускага гістарычнага жывапісу, разьбяра, скульптара, краязнаўцы, настаўніка, літаратара, аднога з першых у Беларусі даследчыкаў космасу Язэпа Нарцызавіча Драздовіча. Творчасць Драздовіча пры жыцці была недаацэнена, ягоную спадчыну культуролагі і мастацтвазнаўцы пачалі адкрываць усяго некалькі дзесяцігоддзяў таму. Сёння ў нашай вандроўцы прапануем наведаць мясціны, звязаныя з жыццёвым шляхам Язэпа Нарцызавіча, прайсціся ягонымі сцежкамі і пабачыць захаваныя творы вандроўнага мастака.

Топ-5 «заброшак» Магілёўшчыны, якія вам абавязкова трэба паспець убачыць

Працягваем спазнаваць невядомыя мясціны Магілёўскай вобласці. Ужо былі ў  Жылічах, наведалі Быхаў, Слаўгарад ды пакаштавалі вады з Сіняга Калодзежа, паглядзелі Чэрыкаў ды Крычаў, пабачылі прыродныя і архітэктурныя перліны Мсціслава. Сёння прапануем пазнаёміцца з некалі велічнымі будынкамі Магілёўшчыны, якія, на жаль, знаходзяцца ў закінутым стане ды імкліва разбураюцца. Раім паспяшацца сюды, пакуль яшчэ магчыма зрабіць маляўнічыя фота ды адчуць непаўторную атмасферу гэтых мясцінаў.

Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Чэрыкаве і Крычаве

Пазнаёмімся з зусім не тыповым для наведвання турыстамі горадам Чэрыкаў, дзе захаваўся касцёл-кінатэатр, царква, створаная з жылога будынка ХІХ стагоддзя ды адзін з беларускіх дубоў-волатаў. Завітаем і ў старажытны Крычаў, дзе наведаем старажытнае гарадзішча, Замкавую гару, палац ХVІІІ стагоддзя ды пабачым шмат іншых цікавостак.

Навіны "Будзьма"

Пячэм дома белы хлеб. Проста, хутка і смачна

Хлеб для беларусаў — не проста ежа, а вялікая частка традыцыі і гісторыі. За стагоддзі назбіралася вялікая колькасць прымавак пра важнасць хлеба. Яшчэ з паўстагоддзя таму жыхары беларускіх вёсак амаль не куплялі хлеб у крамах, бо пяклі яго дома ў печках. З часам традыцыя сышла, але просты хуткі рэцэпт хатняга белага хлеба застаўся. Паўторым яго разам!

Хто спаліў Хатынь? Новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Хатынь — спаленая карнікамі ў 1943 годзе беларуская вёска — стала сімвалам народнага болю часоў вайны. Але ці ўсё проста ў гэтай гісторыі?