Амаль чатыры апошнія гады Беларускі ПЭН сістэматычна збірае факты парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. СНплюс пагутарыў са старшынёй арганізацыі Таццянай Нядбай пра маніторынг падзеяў за апошнія паўгады.
Як і для шматлікіх беларусаў, якія далёка не толькі пасьля пратэстаў у сваёй краіне ў 2020 годзе пачалі спадзявацца на сацыяльна-палітычнае вызваленьне, абуджэньне ўкраінскага грамадзтва пасьля Аранжавай рэвалюцыі, яго супраціўленьне постсавецкай спадчыне і расейскаму ўплыву сталі матывацыяй і натхненьнем для Альгерда Бахарэвіча
Лявон Вольскі ў аўтарскай рубрыцы «Мама, не журыся» на budzma.org прыгадвае, як тры гады таму, у жніўні 2020-га, усё незваротна змянілася насуперак несуцяшальным прагнозам і паняверцы. Людзі ўжо не зробяцца ранейшымі і не зойдуць назад «у раку, якая завецца „мнеўсёадномаяхатазкраюяпазапалітыкай“».
Цяпер галоўны кінатрэнд у свеце — гэта спрэчкі вакол «Барбігеймера». Але беларусам зноў не да міжнароднай кінакультуры. Яе адсунула ў бок больш сур’езная падзея — няўдалая інтэрнет-прэм’ера дакументальнай стужкі «Хроніка рэчаіснасці» аператара, дакументаліста і фатографа Мікалая Мамінава.
У нашай традыцыйнай вандроўцы скіруемся на Гомельшчыну ў вельмі не тыповае для турыстаў месца. Туды, дзе толькі пільнае вока вандроўніка, які цікавіцца гісторыяй краю, можа заўважыць адбіткі розных гістарычных перыядаў ды лёсавызначальных падзеяў. Рушым у раённы цэнтр Чачэрск, што ў Гомельскай вобласці. Тут нас чакае вельмі характэрнае для гэтых мясцінаў старажытнае гарадзішча, адну з нешматлікіх захаваных ратушаў у Беларусі, царкву ХVIII стагоддзя ў стылі класіцызм і шмат іншых цікавостак
Сёння ў нашай традыцыйнай вандроўцы выбіраемся да маляўнічага сядзібна-паркавага ансамбля роду Козел-Паклеўскіх, што месціцца ў вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Будынак сядзібы захаваўся да нашага часу ажно з ХІХ стагоддзя, сёння якасна адрэстаўраваны і чакае наведнікаў. Тут пабачым маштабны прыклад архітэктуры гістарызму, дзе захаваліся ўнутраныя аздабленні пакояў у розных стылях: гатычным, барочным, ракако, прагуляемся па прысядзібнаму парку ды наведаем мемарыял на месцы дзіцячага канцлагеру.
Спявай мне песні пра… анёлаў. Аказваецца, беларусы любяць песні пра анёлаў. Прынамсі мы ажно 10 такіх песень падабралі. Ці ўсе з іх ты ведаеш? Прайдзі наш тэст і правер сваё веданне трэкаў беларускіх музыкаў.
Расія — адзіная каланіяльная імперыя, якая ўсю сваю гісторыю гэта старанна хавала. Бо кожны захоп новых тэрыторый — «вызваленне», «аб’яднанне», «самі хацелі...». Практыкі тыя ж, што і ў іншых імперый: выкачванне рэсурсаў, замена эліт, выкарыстанне тэрыторыі і людзей у сваіх войнах. Ці скончылася ўсё гэта пасля 1991 года? Пра гэта — новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны.
Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.