Палёт, які адбыўся на караблі «Усход» з касмадрома «Байканур» доўжыўся 108 хвілін. А ягоная фраза «Паехалі» стала культавай.

Юрый Гагарын загінуў 27 сакавіка 1968 года падчас трэніровачнага палёту каля вёскі Навасёлава Уладзімірскай вобласці. 

У сакавіку 1965 г. Аляксей Лявонаў стаў першым чалавекам, які выйшаў у адкрыты космас.

Усяго ж за 60 гадоў у космасе пабывалі 566 чалавек, у тым ліку трое беларусаў: Пятро Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі, які лётае за Расію. 12 чалавек (амерыканцы) пабывалі на Месяцы.

Сёння — вялікі дзень у гісторыі чалавецтва.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?