06.05.2020
KNIHI.BY – інтэрнэт-крама беларускай кнігі. Дасылаем поштаю па краіне і ўсім сьвеце, па Менску дадаткова самавываз і дастаўка да любой ст. мэтро. Зручныя формы аплаты. Тэлефоны: +375 29 6435733 A1, +375 29 5562323 МТС. Выберы падарунак сабе і сябрам.
Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.
Гэты нумар дзіцячага часопіса "Дуду" дакладна спадабаецца маленькім чытачам. Ён мае вельмі летнюю тэму "Кветкі і плады". Чытачы знойдуць у часопісе комікс, вясёлы верш, казку Людмілы Рублеўскай, шматлікія заданні для развіцця, а таксама настольную гульню.
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.
Суп з крапівы, вараны шчупак, блінны торт, ягадны кісель, чарнічны пірог, сапраўднае каляднае імбірнае печыва, рыс а-ля Мальта і яшчэ шмат іншых простых, але разам з тым незвычайных і прыгожых рэцэптаў вы знойдзеце ў вялікай кухарскай кнізе любімых герояў Пэтсана і Фіндуса.
Фіндус можа амаль усё што заўгодна. А вось ці можа так Пэтсан? Толькі зірні, як коцік падзуджвае старога! Такія выкрунтасы Пэтсан дакладна не зможа паўтарыць. Але вядома, ёсць штосьці, што ён умее лепш за ўсіх.
У кнізе польскай дзіцячай пісьменніцы Раксаны Енджэеўскай-Врубель вы пазнаёміцеся з незвычайнымі сябрамі – сабакам-песімістам Іпалітам Шлангам і катом-аптымістам Алаізіем Кацялком. Гісторыі, у якія яны трапляюць, здараюцца з кожным з нас. Як жа Іпаліт і Алаізій знаходзяць рашэнні сваіх праблем?
Факсымільнае выданьне першага зборніка знакамітай беларускай паэткі, які пабачыў сьвет у Вільні ў 1927 годзе.
У нумары: эсэ Антона Рудака пра малавядомыя старонкі жыцця Барыса Рагулі і дзейнасці т.зв. "Наваградскага эскадрону", рэканструкцыя Аляксандра Гужалоўскага справы "Беларускага нацыянальнага цэнтру" (1933), у рамках якой было расстраляна 30 дзеячаў навукі і культуры, сенсацыйныя матэрыялы Змітра Дразда пра распрацоўку чэкістамі асяроддзя яўрэйскіх пісьменнікаў БССР (агентурная справа "Гніль"), біяграфія першага прэм'ера БНР Язэпа Варонкі і іншыя матэрыялы.
Первое издание данного словаря вышло в 1989 г. в США под названием “Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік”. Новаторская работа, ломающая стереотипы как в отношении белорусского языка, так и в отношении того, как должен выглядеть переводной белорусско-русский словарь. Может использоваться как пособие по изучению лексики белорусского языка, дополнительной к общеупотребительной. Содержит более 30 000 слов и охватывает как активную лексику белорусского языка, так и специальные термины, диалектизмы и архаизмы.
Раман славутага аўстрыйска-нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана пераносіць Тыля Уленшпігеля, сярэднявечнага бадзягу і правакатара, у бязлітасны зруйнаваны свет XVII стагоддзя. Мы пачуем галасы самых розных герояў, большасць з якіх — рэальныя гістарычныя асобы. Цяжка будзе не паверыць сплеценай з іх лёсаў напаўпраўдзівай-напаўвыдуманай эпапеі жахлівай Трыццацігадовай вайны. Аўтар па-штукарску жангліруе словамі, стылямі і сэнсамі, у выніку чаго вырастае не жартоўны аповед пра блазна, а тонкі, трагічны і глыбокі твор, гімн мове і жыццю.
Аўтары нумару Эліза Ажэшка, Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Людміла Андзілеўка, Уладзімер Арлоў, Генрых Далідовіч, Аксана Данільчык, Васіль Дранько-Майсюк, Васіль Зуёнак, Сяргей Кураш, Уладзімір Ліпскі, Дзмітры Плакс, Сяргей Рублеўскі, Юрась Свірка, Павел Севярынец, Міхайла Слабашпіцкі, Уладзімір Сцяпан, Віталь Шыёнак, Віктар Ярац ды іншыя.
Гэтая кніга – амаль поўнае зьліцьцё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценьнем лістоты, яблыкападам, рэхам зьдзічэлых садоў. Але найперш – з птушынымі сьпевамі. І пераўвасабленьнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем – лічба, за якою бясконцасьць.
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам. На ангельскай и рускай мовах.
Альбом “Беларусь” складаецца з пяці раздзелаў, што маляўніча і густоўна знаёмяць чытача з перлінамі гісторыі, народнага мастацтва, архітэктуры, прыроды і сталіцай Мінскам.
Пакуль для Гары Потэра магіі не існуе. Ён жыве з невыноснымі Дурслямі і іхнім жудасным сынам Дадлі. Пакоем Гары служыць маленькая камора пад лесвіцай, і адзінаццаць гадоў ніхто не святкуе яго дзень народзінаў. Але пасля сава прыносіць таямнічы ліст – запрашэнне ў неверагоднае месца пад назвай Хогвардс, Школу чарадзейства і магіі. Там хлопчык знаходзіць сяброў, адкрывае для сябе спартыўную гульню, у якой лятаюць на мётлах, і сутыкаецца з магіяй ва ўсім, ад вучобы да ежы. А яшчэ дазнаецца, што яго чакае вялікі лёс. Але для гэтага Гары мусіць выжыць… у супрацьстаянні.
36 і 6 катоў – менавіта гэтулькі, не болей і не меней, хвастатых герояў Галіны Ўдавічэнкі – пасяліліся адным дажджлівым вечарам у памяшканні спадарыні Крэпавай насуперак ейнаму жаданню. Але сэрца няўступнай гаспадыні да катоў-валацугаў прыхіліла котка-сфінкс Баранеса. Ні спадарыня Крапава, ні яе пляменнік Стась нават уявіць сабе не маглі, чым абернецца ўварванне ў іх маленькае памяшканне 36 дарослых і 6 маленькіх катоў.
Героямі ўсіх дваццаці апавяданняў, змешчаных у зборніку, з’яўляюцца падлеткі, якія стаяць на парозе дарослага жыцця. Пры гэтым у бальшыні твораў дзея разгортваецца за часамі дзяцінства і маладосці аўтара. І хаця гэта мастацкая проза, апавяданні можна назваць дакументальнымі сведчаннямі прамінулай эпохі.
зьніжка
Бесклапотны шукальнік прыгод Багуслаў Радзівіл становіцца генералам войска Рэчы Паспалітай, а яго стрыечны брат Януш узначальвае ўзброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага. Непераможны да гэтых пор украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі церпіць балючыя паражэнні ў гучных бітвах з удзелам Радзівілаў.
У “Ладдзі роспачы” Уладзіміра Караткевіча Сьмерць прыходзіць да героя, каб згуляць ім у шахматы. У “Чытве” Чарлза Букоўскі Лэдзі Сьмерць прыходзіць да героя, каб замовіць яму дэтэктыўнае расьследваньне. Аўтар гуляецца са штампамі бульварнай літаратуры, ствараючы адначасова і дэтэктыў, і пародыю на яго.
Кніга "Смак беларускай кухні" ўключае тэкст на трох мовах: беларуская, руская і англійская. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 рэцэптаў напояў. У залежнасці ад таго, што звычайна елі і пілі беларусы розных станаў зімой, вясной, летам і восенню, рэцэпты кнігі размеркаваныя па сезонах. Кожная страва і напой суправаджаюцца маляўнічай фатаграфіяй, апісаннем інгрэдыентаў і тэхналогіяй гатавання, а таксама займальным экскурсам у гісторыю.
«Запіскі...» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.
зьніжка
Падзеі дэтэктыўнага рамана вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада небезвядомага Рамуальда Райса “Бурага”.