Бясплатныя анлайн-курсы беларускай мовы

Пра Мову Нанова

МОВА НАНОВА - бясплатныя курсы беларускай мовы. Заснаваныя ў студзені 2014 года ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам. Апроч Менска, курсы дзейнічаюць у 17 гарадах Беларусі: Браславе, Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Берасці, Віцебску, Гародні, Глыбокім, Гомелі, Лідзе, Магілёве, Маладзечне, Нясвіжы, Рэчыцы, Светлагорску, Салігорску і Шаркаўшчыне

Штотыдзень курсы наведвае каля 650 студэнтаў. За 6 гадоў праз курсы прайшлі больш за 3500 слухачоў.

Ад лістапада 2014 года курсы маюць дзяржаўную рэгістрацыю як "Сацыяльна-культурная ўстанова развіцця беларускай мовы і культуры "Мова Нанова".