Крама "Лёля" - рэчы ад беларускіх майстроў
Абслугоўванне па-беларуску
1984

Абноўлена: 06.05.2019

  liolia.by

  kramaliolia     kramaliolia     kramaliolia  

  • Гародня, Вялікая Траецкая, 7

  +375 29 55-10-221

Час працы:
ПН: выходны
АЎТ-ПТ: 10-19
СБ-НДЗ: 11-17
Год заснавання: 2016

У нас можна знайсці працы майстроў з розных гарадоў і вёсак Беларусі. Цікавыя незвычайныя рэчы, прыгожыя і патрэбныя ў штодзённым жыцці:
кераміку, дрэва, рэчы для кухні, хатні тэкстыль, вязаную вопратку, торбачкі, інтэр'ерныя кампазіцыі, упрыгожванні і не толькі.
Неабыякавыя падарункі ды сувеніры.

Майстры - людзі незвычайныя, кожны па-свойму адораны талентам, якім ахвотна дзеляцца з усімі праз свае працы. Калі аднойчы Вы спаткаеце рэч, зробленую майстрам, якая зайграе ва ўнісон з Вашым сэрцам, то яна будзе штодня настройваць Вас на пазітыў:)
Прыемных сустрэч у краме «Лёля»!

 

Водгукі

Увайдзіце ці зарэгіструйцеся для таго, каб напісаць водгук.

Паглядзець дэталёвы рэйтынг

Віталь Стасевіч
26.08.2019
Выдатная і ўтульная крама, шыкоўныя вырабы: бранзалеткі, статуэткі, малюнкі, мыла і інш. Музыка беларускамоўная грае, але вось прадавец на мове першы не гаворыць, слухае як ты запытаеш... дзіўна...