«Жонка наглядчыка заапарка» — з 7 снежня ў Менску, 13 снежня ў Берасці!

Распавесці сябрам:

 

Набыць квіткі на фільм можна тут.

Рэальная гісторыя адважнага подзвігу наглядчыкаў Варшаўскага заапарка Яна і Антаніны Жабінскіх, якія далі прытулак і захавалі жыццё больш як 300 габрэям падчас Другой Cусветнай вайны. Штодзённы подзвіг галоўных герояў, трагізм лёсу ахвяраў вайны, злачынствы нацыстаў – усё гэта з майстэрствам пераплецена ў фільме 2017 года рэжысёра Нікі Каро. У галоўных ролях: намінант на прэмію «Оскар» Джэсіка Чэстэйн (зорка фільмаў «Інтэрстэллар» і «Марсіанін») і Даніэль Бруль («Капітан Амерыка», «Гудбай Ленін», «Бясслаўныя вырадкі»).

На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі: актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха.
Прэм’ера фільма ў беларускай агучцы ў Менску адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema (Silverscreen). А 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква».

Паказ фільма таксама плануецца ў Берасці 13 снежня ў кінатэатры «Беларусь».
Набыць квіткі на фільм можна тут.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.