Кінаконг — праект, які займаецца прафесійнай агучкай кіно на беларускую мову і яго дыстрыб’юцыяй. З 2016 года мы ладзім рэгулярныя паказы фільмаў па-беларуску ў кінатэатрах. Так нарадзіўся сумесны з кампаніяй velcom праект «Беларускія ўікэнды».
На сённяшні дзень «Беларускія ўікэнды» наведала 50 тысяч гледачоў. Паказы фільмаў адбыліся ў 35 гарадах Беларусі.
Мы заўжды рады бачыць у нашай камандзе новых аўтараў, валанцёраў, перакладчыкаў і рэдактараў.
Калі вы жадаеце далучыцца да праекта, пішыце на kinakong.by@gmail.com
Вельми прыемна чуть беларускую мову и з экрана тэатра и у холе перед пачаткам сеанса. Прыемна бачыць маладых людзей, якия шануюць родную мову.
Вялики дзякуй арганизатарам праекта.