Апошнія допісы

Апошні допіс на Te igitur

Англійскі пісьменнік Івлін Во сцвярджаў, што “празмерная зацікаўленасць свецкіх людзей справамі рэлігіі зазвычай з’яўляецца першай праявай вар’яцтва”. Час пакажа, ці дойдзе ажно да вар’яцтва, але ўжо цяпер празмерную зацікаўленасць прыйдзецца абмежаваць.

Пазіцыя № 29. “Роля свецкіх вернікаў у надзвычайнай форме рымскага абраду”

У надзвычайнай форме рымскага абраду ўдзел свецкіх вернікаў у фармальных літургічных функцыях не настолькі яўна выражаны, як у звычайнай форме рымскага абраду. Часам сцвярджаюць, што надзвычайная форма ў гэтым сэнсе несправядліва выключае свецкіх з больш поўнага ўдзелу ў літургіі і што такая форма выключэння сведчыць пра клерыкалізм. Дадзены артыкул з’яўляецца адказам на гэты аргумент. Ён таксама больш шырока разглядае ролю свецкіх вернікаў у Касцёле.

Як стаць вялікім святым і асвоіць здзяйсненне цудаў, левітацыю, білакацыю і экстатычныя візіі

Чытаючы жыццяпісы святых, мы адразу бачым, што святасць найвышэйшага парадку з’яўляецца рэдкай і надзвычайнай, аднак нам фактычна загадана дасягаць яе. Мы пакліканы не проста дасягнуць неба. Загад “Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны” — гэта не тое, што можна ўспрымаць легкадумна. Таму пытанне “якім чынам?” мае вялікую актуальнасць. Але ў той жа момант адказ нам падказваюць жыцці святых. Што рабілі яны? Рабіце тое самае.

Пазіцыя № 28. “Малітва за юдэяў у Вялікую пятніцу”

У 2008 г. Папа Бенедыкт XVI ўклаў новую малітву “Pro conversione Iudaeorum”, якая павінна выкарыстоўвацца ў літургіі Вялікай пятніцы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. Просьбу аб навяртанні юдэяў, якая выказваецца ў гэтай малітве, трэба разумець у эсхаталагічным кантэксце і ў ключы Паўлавай, патрыстычнай і сучаснай тэалогіі, якая кажа пра супольнае навяртанне юдэяў на апошнім этапе гісторыі. Менавіта такім чынам апошнія афіцыйныя дакументы пагаджаюць універсальнае місіянерскае пасланніцтва Касцёла з абставінамі сённяшняга дня, калі ў кантэксце халакосту мова пра накіраваную місію ў дачыненні да юдэйскага народа мова не ідзе.

Пазіцыя № 27. “Традыцыя, рэформа і аднаўленне”

Гэты артыкул разглядае два магчымыя аргументы супраць адраджэння надзвычайнай формы рымскага абраду: што такі праект супярэчыць духу рэформы, да якой заклікае Касцёл, асабліва Другі Ватыканскі сабор; і што такі праект супярэчыць прыродзе самой традыцыі, якая павінна толькі перадавацца, а не паўторна адкрывацца.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне Велікоднага перыяду

Практыкаванне гэтага святога перыяду заключаецца пераважна ў духоўнай радасці, якую ён выклікае ў кожнай душы, што ўваскрэсла разам з Езусам. Гэтая радасць з’яўляецца прадчуваннем вечнага шчасця, і хрысціянін павінен лічыць сваім абавязкам падтрымліваць яе ў сабе, горача шукаючы жыцця ў нашым Боскім Пану і старанна пазбягаючы граху, які вядзе да смерці.

Пазіцыя № 26. “Надзвычайная форма і мужчыны”

Сацыёлагі рэлігіі адзначаюць, што ў каталіцкіх супольнасцях існуе недахоп мужчын; у 2005 г. даследаванне ў ЗША паказала, што мужчыны складаюць толькі 37 % ад агульнай колькасці наведвальнікаў Імшаў. Надзвычайная форма рымскага абраду больш паспяхова прываблівае і затрымлівае мужчын: у тыповых супольнасцях іх 55 %. Важнасць гэтага эфекту звязана з важнасцю ролі бацькі ў сям’і, а таксама з тым унёскам у евангелізацыю мужчын, які можа зрабіць гэтая форма Імшы.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца Велікоднага перыяду

Таму няхай пройдзе тыдзень са сваім шабатам. Чаго мы, хрысціяне, жадаем, дык гэта восьмага дня — дня, які выходзіць па-за вымярэнне часу, дня вечнасці, дня, святло якога з’яўляецца не часовым або частковым, а бясконцым і бязмежным. Так кажуць Айцы Касцёла, калі тлумачаць замену суботы нядзеляй.

Пазіцыя № 25. “Надзвычайная форма і Чорная Афрыка”

Касцёл у Афрыцы сустракаецца з выклікамі, якія ўзнікаюць з-за ўплыву секулярызаванай заходняй культуры, праблем з аўтэнтычнай інкультурацыяй, напружання і канфліктаў паміж супольнасцямі, раздзеленымі паводле племянной і моўнай прыкметаў. Ва ўсіх гэтых выкліках надзвычайная форма рымскага абраду можа аказацца карыснай, бо яна заключае ў сабе клопат пра традыцыю, прынцыпы пашаны, пачуцця граху і сакральнасці, характэрныя для афрыканскай духоўнасці.

Каталіцкія навукоўцы і святары вінавацяць Папу Францішка ў ерасі

30 красавіка 2019 года група каталіцкіх навукоўцаў і святароў накіравала адкрыты ліст біскупам свету з мэтай абвінаваціць Папу Францішка ў “кананічным правапарушэнні ерасі” і папрасіць біскупаў прыняць неабходныя меры ў сітуацыі Папы-ерэтыка. Сярод падпісантаў ліста знаходзяцца такія сусветна прызнаныя тэолагі, як а. Эйдан Нікалс ОР. На момант напісання гэтага артыкула зварот падпісаў ужо 51 прадстаўнік каталіцкай інтэлігенцыі і духавенства.

Scroll Up