Галоўная старонка
свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны.
праект у альтэрнатыўнай літаратурнай норме беларускай мовы («тарашкевіца») знаходзіцца тут
|
09:32 UTC — панядзелак, 24 чэрвеня 2019 У беларускім раздзеле — 171 666 артыкулаў |
Выдатны артыкул Хваро́ба Альцге́ймера, або Сені́льная дэме́нцыя альцге́ймераўскага ты́пу — найбольш распаўсюджаная форма дэменцыі, нейрадэгенератыўнае захворванне, упершыню было апісана ў 1906 годзе нямецкім псіхіятрам Алоісам Альцгеймерам. Як правіла, выяўляецца ў людзей старэйшых за 65 гадоў, але існуе і ранняя хвароба Альцгеймера — рэдкая форма захворвання. Агульнасусветная захворвальнасць на 2006 год ацэньвалася ў 26,6 млн чалавек, да 2050 года колькасць хворых можа вырасці ў чатыры разы. Найчасцей на ранніх стадыях назіраецца разлад кароткачасовай памяці. З развіццём хваробы адбываецца страта доўгачасовай памяці. Паступовая страта функцый арганізма вядзе да смерці. Індывідуальны прагноз ускладнены праз варыяцыі ў тэрміне цячэння хваробы. (далей…) Добры артыкул Чэро́кі — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Тэнесі, Джорджыя. Агульная колькасць (2010 г.) — 819 105 чал. Чэрокі — адзін з нешматлікіх паўночнаамерыканскіх карэнных народаў, які карыстаецца арыгінальнай пісьменнасцю, складзенай правадыром Секвоем каля 1821 г. Чэрокі маюць агульнае паходжанне з іракезамі. Згодна іх паданням, яны перасяліліся ў рэгіён паўднёвых Апалачаў з іншых мясцін. Мяркуецца, што гэта перасяленне адбылося ў XIII ст. У нашы дні вылучаюць некалькі магчымых раёнаў фарміравання чэрокі — поўдзень ад Вялікіх азёр, рака Дэлавэр, паўночная плыня ракі Місісіпі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што продкі чэрокі пражывалі ў Паўночнай Караліне здаўна і мелі дачыненне да стварэння мясцовай развітай культуры ручнога земляробства. (далей…) Выява дня Брандэнбургскія вароты ў Берліне. |
Актуальныя падзеі Актуальныя тэмы: Еўрапейскія гульні · Бітва за Трыпалі · Палітычны крызіс у Венесуэле · Пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам
Дзень у гісторыі 24 чэрвеня
Ці ведаеце вы, што…
Вікітыдзень Запрашаем паўдзельнічаць у тэматычных марафонах, прысвечаных Другім Еўрапейскім гульням, а таксама 1000-годдзю Брэста. Вікістужка
| |||||||||||||||||||||||||||
Тэмы
Іншыя Вікіпраекты
|