Актуаліі

Матэрыялы для Музея гісторыі горада Мінска

Субота, 16 сакавiка 2019 у 19:23
d0bfd180d0b0d0b5d0bad182

У пятніцу, 15.03.2019 г. старшынёй Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам у Музей гісторыі горада Мінска было перададзена звыш 10 гегабайт электронных матэрыялаў - напрацовак Таварыства па Мінску. Матэрыялаў значна болей, але не магу ўсім распараджацца, бо чужыя здабыткі, якія нам ласкава прадстаўлялі нашыя калегі і прыхільнікі [...]

Заўвагі да Кодэкса. Працяг працы

Чацвер, 28 лютага 2019 у 20:30
img_2002

20 лютага 2019 г. намі быў накіраваны ліст у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі
Беларусь пры Адміністацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб практыцы прымянення Кодэка аб культуры Рэспублікі Беларусь у главе “ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА І ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ” і раздзеле “КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ”, сёння канчаткова дапрацаваны і адасланы [...]

Працэс зменаў ў Кодэкс аб культуры пайшоў

Серада, 20 лютага 2019 у 22:29
12

У выкананні вось гэтага ліста Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь пры Адміністацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нашае грамадскае аб’яднанне падрыхтавала свае адказы на пастаўленыя пытанні. Наперадзе праца з главой Кодэкса “Ахова археалагічнай спадчыны”. Дадзены ліст будзе прадубляваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, як і наступны. Працэс пайшоў. Далей трэба працаваць [...]

Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету

Серада, 13 лютага 2019 у 18:42
1

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала згоду ад Міістэрства культуры Рэспублікі Беларусь на працу па стварэнню мемарыяльнага знака праведнікам свету, что сталася нагодай для чацыёртай сустрэчы аргкамітэта па стварэнню знака ў Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна на вуліцы Сухой.
Дадзены знак павінен ушанаваць памяць тых асобаў неяўрэйскага паходжання, жыхароў Беларусі, якія ў час [...]

Яшчэ раз пра Асмалоўку

Серада, 16 Студзень 2019 у 14:04
dsci0053

Зноўку пра Асмалоўку на фоне пераможных фанфар з нагоды зацвярджэння зон аховы. Давайце не забываць, што на гэтыя два кварталы, на іх захаванне працавала вельмі шмат людзей і не аднаго-двух год гэтая справа. Больш 10 год таму кварталам займаліся і Вадзім Гліннік, і Лілія Чарняўская, і шмат хто яшчэ, Было зроблена натурнае даследванне забудовы і [...]

Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння

Аўторак, 15 Студзень 2019 у 22:35
0148

Не магу растлумачыць неабгрунтаваны энтузіязм наконт Асмалоўкі, які прагучаў у матэрыяле НН https://nn.by/?c=ar&i=223649&fbclid=IwAR3AyGeJ56rPBELokk1TbUotGhFjLnWpkqE82OF7Y-eJ7HosndXUMa3Gw_c, як рэдакцыі, так і шматлікіх каментатараў, як на НН, так і ў ФБ. Хаця гэта вытлумачальна, і лёгка. Даўно заўважыў няздольнасць нашых самыз незалежных у свеце журналістаў энтузіястаў чытаць нарматыўна-прававыя дакументы. І гэтую пастанову, бачна, што чыталі па дыяганалі.
Хто сказаў, што Асмалоўку [...]

З надыходзячымі святамі!!!

Панядзелак, 24 снежня 2018 у 17:16
pasztouk

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры віншуе сваіх сяброў і прыхільнікаў са Святам Божага Нараджэння і Новым 2019-м годам!

Нашыя віншаванні!

Серада, 19 снежня 2018 у 19:32
franciska_skaryny_-_medal_bielarusi

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры сардэчна віншуе галоўнага архівіста Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, члена Рэспубліканскага савета Таварыства Ўладзіміра Дзянісава з уручэннем дзяржаўнай узнагароды, медаля Фрацыска Скарыны.

Нарада па ахове археалагічнай спадчыны

Панядзелак, 10 снежня 2018 у 22:45
d181d0bbd0b0d0b9d0b411

Сёння, 10.12.2018 г., у зале пасяджэнняў Прэзідыума Нацянальнай акадэміі навук Беларусі у межах выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адбылася нарада па ўдасканаленню мер, накіраваных на эфектыўную ахову археалагічнай спадчыны, прадухіленню незаконага пошука і абарота археалагічных артэфактаў і супрацьдзеянню правапарушэнням у дадзенай сферы.
У пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік старшыні [...]

Навіны з крэпасці Брэст-Літоўск

Чацвер, 6 снежня 2018 у 20:01
Прэзентацыя архіўных напрацовак

Учора, 5 снежня, наведаў мерапрыемства, якое наладжана было Фондам развіцця Брэсцкай крэпасці ў партнёрстве з мемарыяльным комплексам «Брэсцкая крэпасць-герой”. Была праведзена першая публічная сустрэча ў рамках падрыхтоўкі другога тома Атласа «Брэсцкая крэпасць у межах галоўнага вала: ад праектавання да мадэрнізацыі (1820-1870)» і прадставілі вынікі архіўнай працы за 2018 г. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 [...]