Матэрыялы для Музея гісторыі горада Мінска
У пятніцу, 15.03.2019 г. старшынёй Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам у Музей гісторыі горада Мінска было перададзена звыш 10 гегабайт электронных матэрыялаў - напрацовак Таварыства па Мінску. Матэрыялаў значна болей, але не магу ўсім распараджацца, бо чужыя здабыткі, якія нам ласкава прадстаўлялі нашыя калегі і прыхільнікі для працы. Матэрыялы перададзены на ўмове абавязковага пазначэння аўтарства нашага аб’яднання пры іх выкарыстанні музеем.
Супраца з беларускімі музеямі стала ўжо традыцыяй грамадскага аб’яднання - перадача рарытэтаў у Нацыянальны мастацкі музей, напрацаваных архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў у Музей абароны Брэсцкай крэпасці, раённыя гісторыка-краязнаўчыя музеі, арганізацыя і правядзенне рознапланавых сумесных мерапрыемстваў, як па ініцыятыве Рэспубліканскага савета, так і рэгіянальных арганізацый. Спадзяемся, што карысная праца будзе працягнута.