Апошнія допісы

Павел VI. Апостальская канстытуцыя Missale Romanum (1969)

“Мы тым не менш спадзяёмся, што гэты Імшал будзе прыняты вернікамі як прылада, якая дае сведчанне і якая пацвярджае супольную еднасць нас усіх. Тады ў вялікай разнастайнасці моў адна выключная малітва, як прыемная ахвяра, узнясецца да нашага Айца ў небе праз нашага Першасвятара Езуса Хрыста ў Духу Святым”.

Пазіцыя № 23. “Надзвычайная форма і Кітай”

З-за ўнікальнай гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Кітаі надзвычайная форма рымскага абраду надалей цэлебруецца там побач са звычайнай формай. Гэты артыкул прыводзіць аргументы на карысць таго, што ў кантэксце надзвычайнай формы існуе цесная сувязь паміж класічнай кітайскай культурай, перадусім канфуцыянствам, і каталіцкай верай, а каштоўнасці неразрыўнай традыцыі, дысцыпліны і пашаны да сакральнага і ў сённяшнім Кітаі з’яўляюцца ацэненымі і запатрабаванымі.

Леў ХІІІ. Энцыкліка “Vi è ben noto” пра Ружанец і грамадскае жыццё (1887)

Мы таксама жадаем, каб падчас гэтага месяца кастрычніка каталікі Італіі з той жа мэтай і з жывой верай заклікалі гэтую велічную Дзеву і з любоўю дакучалі яе мацярынскаму сэрцу, молячыся да яе аб трыумфе Касцёла і Апостальскай Сталіцы, аб свабодзе для Намесніка Езуса Хрыста на зямлі, аб спакоі і грамадскім дабрабыце.

Біскуп Атаназіус Шнайдэр. Да пытання Папы-ерэтыка

Чым больш Папа распаўсюджвае дактрынальную неадназначнасць, памылкі і нават ерасі, тым больш ярка ззяе чыстая каталіцкая вера малых членаў Касцёла: вера нявінных дзяцей, законных сясцёр, вера асабліва схаваных каштоўных камянёў Касцёла — клаўзуровых сясцёр, вера гераічных і цнатлівых свецкіх вернікаў з усіх сацыяльных слаёў, вера паасобных святароў і біскупаў.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Практыкаванне Вялікага посту

Пакаянне заключаецца ў каянні душы і ўтаймаванні цела. Гэта два істотныя складнікі пакаяння. Душа жадала граху; цела часта супрацоўнічала ў яго здзяйсненні. Акрамя таго, чалавек складаецца як з душы, так і з цела, а таму і душа, і цела павінны аддаваць належнае свайму Стварыцелю. Цела павінна будзе раздзяліць з душою як радасці неба, так і катаванні пекла. Адпаведна, не можа існаваць глыбокага хрысціянскага жыцця або шчырага пакаяння, калі цела не прымае ў іх удзел разам з душою.

Пазіцыя № 22. “Галаўныя ўборы ў касцёле”

Многія каталікі, прывязаныя да надзвычайнай формы рымскага абраду, трымаюцца апостальскага звычаю, згодна з якім жанчыны ў касцёле павінны пакрываць галаву. У Дадатках да артыкула разглядаецца сцвярджэнне, быццам гэты звычай ранняга Касцёла быў запазычаны з іншых культур, а таксама прыводзіцца досвед жанчын, якія сёння адкрываюць для сябе традыцыю пакрывання галавы.

Беларусаў запрашаюць у традыцыйную пілігрымку на Ясную Гару

6 жніўня 2019 года з Варшавы чарговы раз выйдзе пешая пілігрымка ў Чэнстахову. Беларусам прапануюць далучыцца да Бела-чорна-чырвонай групы, прайсці гэты шлях у духу пакуты і перажыць удзел у традыцыйных практыках Касцёла.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Таямніца Вялікага посту

Несумненна, такі святы перыяд, як Вялікі пост, поўны розных таямніц. Касцёл зрабіў яго часам засяроджанасці і пакуты дзеля падрыхтоўкі да свайго найвялікшага свята. Адпаведна, у Вялікім посце мы знойдзем усё, што здольнае ўзбудзіць веру дзяцей Касцёла і заахвоціць іх да цяжкой працы адплаты за свае грахі.

Пазіцыя № 21. “Надзвычайная форма і Усходнія Касцёлы”

З 1894 г. адназначная і канкрэтная палітыка Святога Пасаду заключалася ў тым, што літургічныя абрады Усходніх Касцёлаў трэба абараняць ад несправядлівага лацінскага ўплыву і аднаўляць у адпаведнасці з іх уласнымі традыцыямі. Гэтая Пазіцыя абгрунтоўвае сцвярджэнне, што ўвядзенне надзвычайнай формы рымскага абраду ў нармальнае літургічнае жыццё Лацінскага Касцёла з’яўляецца неабходным крокам да рэалізацыі практычнай паставы пашаны ў дачыненні да традыцый Усходніх Касцёлаў.

А. Праспэр Геранжэ. “Літургічны год”. Гісторыя Вялікага посту (2)

Кароль Багеміі Вацлаў захварэў на такую хваробу, што велікапосная дыета пагражала ягонаму здароўю. У 1297 годзе ён звярнуўся да Папы Баніфацыя VIII з просьбай дазволіць яму есці мяса. Пантыфік выслаў да яго двух цыстэрцыянскіх абатаў, каб даведацца сапраўдны стан здароўя караля. У выпадку неабходнасці абаты павінны былі ўдзяліць дыспенсацыю, аднак пры наступных умовах: што кароль не абавязаўся прысягай пажыццёва пасціць у Вялікім посце; што дыспенсацыя не будзе датычыцца пятніцы, суботы і вігіліі свята св. Мацея; і, нарэшце, што кароль не будзе спажываць ежу ў прысутнасці іншых і будзе захоўваць устрыманасць у тым, што ён спажывае.

Scroll Up