Дапаможнік

Дапаможнік па стылю

Змест

  1. Уводзіны
  2. Агульны тон перакладу
  3. Назвы прадуктаў і гандлёвыя маркі
  4. Агульныя парады
  5. Мова
  6. Ідыёмы
  7. Гласарый і аднастайнасць
  8. Граматыка і сінтаксіс
  9. Назоўнікі ў родным склоне
  10. Канчаткі прыметнікаў
  11. Займеннікі
  12. Акронімы і абрэвіятуры
  13. Прафілы арфаграфіі
  14. Вялікія/малыя літары
  15. Дыякрытыка і іншыя спецыяльныя сімвалы
  16. Запазычаныя словы
  17. Пунктуацыя
  18. Дэфісы і працяжнікі
  19. Кропкі, коскі, пытальнікі і клічнікі
  20. Кропкі с коскамі і двукроп’і
  21. Цытаванне
  22. Дужкі і двукоссі

Уводзіны

Шаноўнае спадарства, ніжэй вы знойдзеце агульныя стылістычныя, арфаграфічныя і граматычныя парады для перакладу WordPress.

Галоўная мэта гэтага дапаможніка – быць умоўным падручнікам для перакладчыкаў і рэдактараў, якія працуюць над лакалізацыяй WordPress. Зразумела, што ў кожнай мовы ёсць свае правілы, якія тычацца склонаў (калі гэтыя склоны ёсць у наяўнасці), граматыкі, пунктуацыі і іншых правіл. Ведаем мы таксама, што беларуская мова ўжо пэўны час знаходзіцца на скрыжаванні нарматыўнага правапісу і старой формы, якая так і не атрымала распаўсюджванне на афіцыйным узроўне. Згодна з гэтым я заклікаю прытрымлівацца афіцыйнай граматыкі і афіцыйных слоўнікаў, каб не парушаць строй ужо існуючай лакалізацыі.

Памятайце, што словатворчасць – гэта добра, таму, калі вы лічыце, што некаторыя тэрміны ў гласарыі могуць быць зменены, напішыце ліст са сваімі прапановамі, і мы іх абавязкова разгледзем.

Агульны тон перакладу

WordPress, як сістэма кіравання змесцівам, патрабуе пэўнай якасці камунікацыі з карыстальнікамі і ўдзельнікамі сайтаў. Такім чынам, неабходна прытрымлівацца найбольш нейтральнага тону, які гучыць сур’ёзна і з пэўным стылем, але ж не афіцыйна і фармальна.

Назоўнікі ў родным склоне

Уважліва сачыце за канчаткамі назоўнікаў у родным склоне. Каб праверыць іх, карыстайцеся слоўнікамі. З онлайн-слоўнікаў даступны Slounik.org; таксама агульныя правілы можна знайсці ў “Кароткай граматыке беларускай мовы” (вытрымкі з “Граматыкі” ёсць тут). Безумоўна, вы можаце скарыстацца і працай спадара Ф. Піскунова, якую можна загрузіць тут: Фёдар Піскуноў – Дуба ці дубу.

Прыклады:

  • -а/-я: адрас, дысплэй, здымак, карыстальнік, кіламетр, код, менеджар, нумар, пароль, пункт, сайт, спіс;
  • -у/-ю: водгук, дазвол, доступ, заказ, запіс, профіль, узровень.

Канчаткі прыметнікаў

Падчас лакалізацыі рэкамендуецца выкарыстоўваць поўныя формы прыметнікаў, за выключэннем наступных выпадкаў:

  • дзеяслоўныя прыметнікі, якія выкарыстоўваюцца ў якасці прэдыкатаў: Старонка не знойдзена.