№54. Псальм “Iudica me, Deus”
Зрабіўшы на сабе знак крыжа, святар наперамен з прыслугоўваючым чытае псальм 42 “Iudica me, Deus”. Прымяненне гэтага псальма ў дадзенай частцы Імшы вельмі дарэчнае, калі ўлічыць тое, што, паводле самага распаўсюджанага меркавання, ён быў напісаны каралём Давідам, калі ён быў выгнаны з дому вераломствам свайго сына Абсалома і свайго родзіча Саўла. Адзіным суцяшэннем, якое ў яго засталося, была надзея вярнуцца назад да скініі, дзе ён мог лепш чым дзе выліць сваю душу перад Богам у пакорнай малітве.
Чытаць далей №54. Псальм “Iudica me, Deus”